Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Глыбокае: конкурс "Кій Язэпа Драздовіча"


У Глыбоцкім доме рамёстваў прайшоў конкурс юных разьбяроў.


Удзельнікі павінны былі выразаць і ўпрыгожыць разьбой драўляны кій — накшталт таго, зь якім вядомы мастак Язэп Драздовіч выхадзіў нямала сьцежак па тутэйшых ваколіцах.

З васьмі пяціклясьнікаў, навучэнцаў школ Глыбоцкага раёну, пераможцам быў прызнаны Ільля Якімовіч, вучань сярэдняй школы № 3 райцэнтру Глыбокае. У якасьці прыза ён атрымаў набор інструмэнтаў для разьбы па дрэве, пра які даўно марыў.

Конкурс разьбяроў стаўся заканчэньнем дзіцячага мастацкага пленэру “Сьцежкамі Язэпа Драздовіча”, які праходзіў улетку мінулага году з ініцыятывы глыбоцкага мастака Віктара Дудкевіча і мясцовага грамадзкага актывіста Яраслава Берніковіча.


Вядомы беларускі графік, жывапісец, скульптар, этнограф і літаратар нарадзіўся 14 кастрычніка 1888 г. у засьценку Пунькі на Глыбоччыне , шмат вандраваў па тутэйшых вёсках. Пахаваны ён на могілках паміж вёскамі Ліпляны і Малыя Давыдкі. На ягонай магіле пастаўлены помнік з выявай “вечнага вандроўніка”, створаны скульптарам А.Шатэрнікам.
XS
SM
MD
LG