Палітыка

Беларусь у НАТО і ЭЗ. Раней за Грузію

01.09.2008 11:26

Вацлаў Гавал лічыць, што Беларусь разам з Украінай належыць да эўраатлянтычнага рэгіёну, а таму, адрозна ад Грузіі, мае рэальныя шанцы і правы быць сябрам ЭЗ і НАТО.

Пра гэта колішні прэзыдэнт Чэхіі заявіў у нядзельнай дыскусіі на адным з чэскіх тэлеканалаў. Ён адзначыў, што падтрымаў бы ўступленьне Ўкраіны і Беларусі ў гэтыя структуры.

Што да Грузіі, якая ў сувязі з ваенным канфліктам з Расеяй заявіла пра сваё жаданьне як найхутчэй стаць сябрам ЭЗ і НАТО, то гэтая постсавецкая краіна, паводле Гавэла, ня ёсьць часткай паўночнаатлянтычнага рэгіёну. Як лічыць колішні чэскі прэзыдэнт, ЭЗ і НАТО павінны ведаць свае межы і адпаведныя з гэтымі межамі партнэрскія дачыненьні зь іншымі краінамі.

Гавэл папярэдзіў, што ў выпадку “калі межы няясныя і сумнеўныя, а гэта неаднойчы дэманстравала гісторыя, прысутнічае ваенная небясьпека”.

Паводле былога прэзыдэнта Чэхіі, “альянс павінен дакладна акрэсьліць, якія краіны могуць належаць да яго кола, а якім у адказ на іх просьбы трэба, на жаль, адмовіць”. Як мяркуе Гавэл, усходняя лінія мяжы эўраатлянтычнага рэгіёну праходзіць уздоўж тэрыторыяў балтыйскіх дзяржаў, Украіны і Беларусі. “Далей пачынаецца вялікая эўразійская імпэрыя, гэта, адпаведна, іншае юрыдычнае ўтварэньне”, - перакананы Вацлаў Гавэл.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-8 (з 8)
Імя:: Мікола Горад:: Пінск
01.09.2008 12:10

А што думае з гэтай нагоды спадар Лукашэнка і ягоны лорд Бэл?


Імя:: Игорь Горад:: Гродно
01.09.2008 12:27

Пустите Дуньку в Европу!


Імя:: Jazep
01.09.2008 16:16

Спадар Гавел мае вялікі досьвед і жыцьцёвы вопыт – ён мае рацыю. Але вельмі няблага было б, каб разам зь Беларусьсю (згодна “Дактрыны Пуціна-Мядзьведзеева пра першынство права народаў на самавызначэньне” і ресейскаю практыкаю вядзеньня міждзяржаўных зносін) вызначыліся і нашыя карэнна-этнічныя землі: Пскоўшчына, Смаленшчына і большая частка Бранскае вобласьці. Насельніцтва ня будзе супраць. Так адродзіцца сэрца “Міжморскага Парубежжа”, і былое ВКЛ у поўным складзе.


Імя:: Яўген
01.09.2008 16:47

Пан Гавэл, на вялікі жаль, ня ведае рэальнай сытуацыі на Беларусі. Беларусь аніколі ня будзе ў НАТО альбо ў ЭЗ, як і ніколі ня будзе "аксамітнай рэвалюцыі". Лёс Беларусм ўэо вызначаны Расеяй.


Імя:: Jazep
01.09.2008 18:05

2-Яўген. Хто як- але якраз сп. Гавел вельмі добра дасьведчаны ў нашых справах. Ніколі не кажы “ніколі”, бо Расея ўжо сама вызначыла свой лёс акупацыяй часткі Грузіі.
І зьмяніць гэты лёс ня ўстане ні кіраўніцтва Расеі, а ні яе ракетна-нуклеарны комплекс.


Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
02.09.2008 10:15

Гавэл мае рацыю Беларусі месца ў НАТО і ЭЗ знойдзецца як толькі будзе істотная зьмена курса ўнутры ад сталінізма да нармалёвае эўрапейскай дзяржавы, Расея тады зможа адбівацца ад кітайцаў на Урале
,бо далей яна ўсё хутка аддасьць Кітаю.


Імя:: Яўген
02.09.2008 16:46

Смела і з упэўненасьцю магу казаць НІКОЛІ. Большасьць людзей ня хоча нават чуць пра беларускасьць, ня кажучы ўжо пра ЭЗ і НАТО. 100% вайскоўцаў гатовыя бараніцца ад гэтага. Калі хто верыць, што вайскоўцы і міліцыя будуць за беларускасьць, то гэта проста наіўны чалавек. Беларусь то ня Грузія, і адстойваць сваю тоеснасьць ня будзе. Беларусы - мірныя людзі, нават апошнюю кашулю аддадуць.


Імя:: Jazep
02.09.2008 21:43

2-Яўген. Пэўна ў цябе нешта з галавою, - ўсё пераблытаў. Мірныя людзі рабаўнікам апошнюю кашулю не аддаюць, мірныя – ня ёсьць рахманыя. Міліцыя і салдаты, кажаш? Людзі вайсковыя ня ёсьць праблемаю, ды й пра іх ня йдзе! Прачніся, можна енчыць да скону, нічога ня робячы. Але сьвет імкліва пачаў мяняцца і у нас ёсьць рэальная мажлівасьць быць у Эўропе. Замінае Расея ?! – тым горш для Расеі!!

Камэнтары 1-8 (з 8)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb