Палітыка

Прадстаўнік Брусэлю ў суботу сустракаецца з апазыцыяй

29.08.2008 16:53

Сёньня пачаўся візыт у Менск намесьніка генэральнага дырэктара Генэральнага дырэктарату Эўракамісіі па міжнародных сувязях Х’юга Мінгарэлі. Прыезд у Беларусь адказнага эўрапейскага чыноўніка шмат хто наўпрост зьвязвае з пэрспэктывай паляпшэньня дачыненьняў паміж Эўропай і Беларусьсю.

Х’юга Мінгарэлі пачаў візыт у Менск з сустрэчы зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, якая доўжылася гадзіну. Пасьля гэтага прадстаўнік Эўракамісіі меў размову з намесьнікам міністра Валерам Варанецкім. Зазначу, спадар Варанецкі доўгі час працаваў у беларускай амбасадзе ў Брусэлі, дзе і месьціцца Эўракамісія. Больш, паводле супрацоўніка офісу Эўракамісіі ў Менску Яніса Айзсалніекса, сустрэч з афіцыйнымі асобамі не заплянавана. Між тым раней не выключалася, што прадстаўнік Эўракамісіі наведае адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі і Цэнтравыбаркам.

Зь якой мэтай наведвае Менск Х’юга Мінгарэлі? 

Пасьля гэтага кроку Беларусі ў Эўразьвязе будуць абмяркоўвацца крокі ў адказ
“Галоўная мэта ягонага візыту — гэта абмеркаваць сытуацыю пасьля вызваленьня палітычных зьняволеных і сытуацыю з парлямэнцкімі выбарамі. Пасьля гэтага кроку Беларусі ў Эўразьвязе будуць абмяркоўвацца крокі ў адказ. Вядома, калі выбары, паводле высноў АБСЭ, пройдуць з пэўным прагрэсам”, — сказаў “Свабодзе” супрацоўнік офісу Эўракамісіі Яніс Айзсалніекс.

Паводле спадара Айзсалніекса, сёньня Х’юга Мінгарэлі сустрэнецца таксама з амбасадарамі краін Эўропы ў Беларусі і прадстаўнікамі місіі назіраньня за выбарамі БДІПЧ АБСЭ.

На суботу, 30 жніўня, плянуецца сустрэча адказнага супрацоўніка Эўракамісіі з прадстаўнікамі апазыцыйных партый Беларусі і былымі палітвязьнямі. У гэтай сустрэчы са спадаром Мінгарэлі будзе ўдзельнічаць і намесьнік старшыні АГП Яраслаў Раманчук. Я спытаўся ў спадара Раманчука, ад чаго ён зьбіраецца засьцерагчы прадстаўніка Эўракамісіі?

“Засьцерагчы трэба наконт таго, нібыта ў Беларусі ўжо ёсьць лібэралізацыя і дэмакратызацыя. Ад таго, каб без рэальных саступак з боку рэжыму Эўразьвяз прызнаў беларускі рэжым і вынікі выбараў. А таксама — каб не пакідалі дэмакратычныя сілы без дапамогі”.

На сустрэчу з Х’юга Мінгарэлі таксама запрошаны былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч, які днямі выйшаў на волю са Шклоўскай калёніі. Вось яго стаўленьне да прыкметаў дэмакратызацыі, якімі цікавіцца Эўракамісія: 

Збольшага я ня бачу
дэмакратызацыі
“Збольшага я ня бачу дэмакратызацыі. Тое, што прысутнічае апошнім часам, — гэта касмэтыка, прычым нізкай якасьці. З тымі ж выбарамі вельмі шмат пытаньняў узьнікае. Пра якую дэмакратызацыю ў грамадзтве можна казаць? У лепшым выпадку гэта нават не паварот, а нейкі ўхіл галавы ў той бок”.

Па выніках візыту спадара Х’юга Мінгарэлі офіс Эўракамісіі заўтра абяцае выдаць прэс-рэліз.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Korj Горад:: Менск
29.08.2008 22:43

"Прадстаўнік Брусэлю ў суботу сустракаецца з 'апазыцыяй'"

"АДС у нядзелю вырашыць, ці здымаць кандыдатаў"

Партія сказала - комсомол ответіл - Есть!

Кожнае рашэньне легітымізаванага 'оппозіціей' "парлямэнта" будзе на сумленьні гэтых гандляроў радзімай. Кожны прададзены завод, кожны прыняты закон, кожны сантыметар захопленай маскоўскай зграяй Беларускай Зямлі.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ