Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы палітвязень, адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратаў Мікалай Статкевіч гэтак пракамэнтаваў гатоўнасьць Эўразьвязу зьмякчыць санкцыі супроць беларускага рэжыму:


“Хаця б невялікія крокі ў бок дэмакратызацыі трэба заахвочваць. А ўсё ж такі адсутнасьць палітвязьняў — гэта, у параўнаньні зь мінулым, істотны крок. Таму, мяркую, рабіць нешта насустрач трэба. Пытаньне толькі, у якой ступені, да якой мяжы ісьці ў адказ, бо ёсьць жа іншыя праблемы. Ёсьць праблема выбараў, якая самая галоўная, бо ўсё залежыць ад магчымасьці абіраць уладу. І, урэшце, ёсьць праблема зьніклых”.
XS
SM
MD
LG