Грамадзтва

Глуск: актывіст адмовіўся здаць сьліну ў ваенкамаце

25.08.2008 21:05

У глускага сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту Ігара Кірына сёньня ў ваенкамаце намагаліся ўзяць адбіткі пальцаў, а таксама — сьліну на генэтычны аналіз.

У ваенкамаце актывісту патлумачылі, што з такой просьбай да іх зьвярнуліся зь мясцовага аддзелу міліцыі.

Актывіст адмовіўся выконваць патрабаваньне супрацоўнікаў ваенкаманту, назваўшы яго незаконным:

“Мне не прад’явілі матываванай пастановы сьледчага, які вядзе крымінальную справу, у тым, што я падазраваны. Акрамя таго, у ваенкамаце ня маюць права праводзіць сьледчых дзеяньняў, тое павінна рабіцца ў міліцыі. Пра тое, што адбіткі бяруць у межах расьсьледаваньня абставінаў выбуху 4 ліпеня, мне не сказалі, але далі зразумець што я пра тое мушу ведаць і без тлумачэньняў”, зазначыў “Свабодзе” Ігар Кірын.

У ваенкамат Ігара Кірына выклікалі позвай, у якой было пазначана, каб ён з сабой узяў ваенны білет і аўтабіяграфію.

Паводле спадара Кірына, пракурор раёну, да якога пасьля ваенкамату ён прыйшоў на прыём, зьдзівіўся выкладзеным фактам і заявіў, што такога ня можа быць.

У міліцыі актывісту паведамілі, што ім загадалі з Магілёва браць адбіткі пальцаў:

“Мне сказалі, што адмовіцца ад працэдуры – гэта маё права. Аднак мяне, сказаў дзяжурны міліцыянт, могуць выклікаць у Магілёў, і там усё адно гэта зробяць”, паведаміў Ігар Кірын.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Mikola Горад:: Litva
25.08.2008 22:33

Трэба было прынясьці сьлюні якой кошкі ці сабакі, бо зуўсім падурэлі расейскія шпіёны ў КДБ РБ. Поўны правал з пошукам
партызан падрыўнікоў, таму такая псыхоза
у міліцыі, Падрыўнікі былі з КДБ РБ і таму міліцыя іх не знаходзіць, у 1997 у Вільні Літоўская дзяржбясьпека за паўроку да плянаванага падрыву бранявіка Лукашэнкі, ведала што гэта будуць рабіць
тры расейскія шпіёны з КДБ РБ і іх пасьвілі аж да 4-5 верасьня 1997 року.
Калі Лукашэнка ў 2001 р. даведаўся хто з расейцаў спрабаваў яго падарваці, то ваш эскадрон сьмерці забіў на дарозе былога генэрала маёра КДБ СССР арганізатара замаху, У трэці раз гэтыя палымяныя расейскія чэкісты напэўна дастануць вашага Рыгоравіча - два разы яму ужо пашыхавала застаўся з цэлаымі бакамі,

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb