Грамадзтва

Беларусы ў Вашынгтоне віталі вызваленьне Казуліна

18.08.2008 16:51
Тацяна Поклад

Чарговая дэманстрацыя салідарнасьці з палітвязьнямі адбылася каля будынку амбасады Беларусі ў Вашынгтоне.

Беларусы віталі вызваленьне Аляксандра Казуліна і патрабавалі поўнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў. У суботняй акцыі 16 жніўня ўзялі удзел актывісты Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, Згуртаваньня беларускай моладзі Амэрыкі і арганізатары – фундацыя ''Мы памятаем'' і грамадзкай ініцыятывы ''Погляд' .

Адна з удзельніц трымала ў руках плякат з надпісам па-ангельску “Прасігналь у падтырмку дэмакратыі ў Беларусі!”.

Цягам акцыі каля будынку амбасады РБ у ЗША увесь час сыгналілі аўтамабілі, што някепска прыцягвала ўвагу мінакоў і наведнікаў амбасады. Як звычайна, ніхто зь беларускай дыпмісіі да нас ня выйшаў – яны ня мелі што сказаць у сваё апраўданьне, – кажа адзін з удзельнікаў акцыі Вячаслаў Бортнік. – Да нас падыходзілі мінакі, мы распавядалі ім пра становішча з дэмакрытыяй у Беларусі.

Чарговая падобная акцыя салідарнасьці пройдзе празь месяц, 16 верасьня, як паведамляюць арганізатары.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: morzh
18.08.2008 19:05

Czamus zh ih tak bagata?

Камэнтары 1 (з 1)