Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Я прымаю вызваленьне як знак справядлівасьці, але не магу прыняць памілаваньне з маральных меркаваньняў”, — гаворыцца ў заяве Аляксандра Казуліна, якую распаўсюдзіла ягоная прэсавая служба.


“Я не зьдзяйсьняў дзеяньняў, якія падлягаюць крымінальнаму пакаранню. Мая сям’я і асабіста я трапілі пад жорсткія рэпрэсіі з боку дзяржавы і палітычнага рэжыму… Такая матывацыя вызваленьня прыніжальная ня толькі для мяне. Толькі маё безумоўнае вызваленьне і поўная рэабілітацыя невінаватага, а таксама неадкладнае вызваленьне Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча можа разглядацца як сапраўдны рэальны крок з боку беларускай дзяржавы на шляху да дэмакратызацыі грамадзтва… Мяркую, што астатнія палітзьняволенныя будуць вызваленыя ў найбліжэйшы час і што на гэтым будзе пастаўлена кропка ў інстытуце палітзьняволеных у Беларусі”, — гаворыцца ў заяве Аляксандра Казуліна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG