Грамадзтва

Штраф за “яйкавую вайну” з А.Мілінкевічам

П.Севярынец затрымлівае А.Мітрафанава, Віцебск, 23 траўня

23.06.2008 17:17

Сябар нацыянал-бальшавіцкай партыі Аляксей Мітрафанаў, які шпурнуў у палітыка два яйкі на Смаленскім кірмашы ў Віцебску, аштрафаваны на 70 тысяч.

Заяву ў міліцыю пра інцыдэнт, які адбыўся 23 траўня на Смаленскім кірмашы, напісаў каардынатар віцебскага абласнога камітэту па стварэньні Руху “За Свабоду” Хрыстафор Жаляпаў. Разьбітымі яйкамі аказалася выпэцканым менавіта ягонае адзеньне, хаця студэнт 4-га курсу гістарычнага факультэту ВДУ Аляксей Мітрафанаў адразу заявіў, што цэліў у Мілінкевіча. Той сустракаўся ў той дзень на кірмашы з жыхарамі горада і прадпрымальнікамі – калегамі палітвязьня Сяргея Парсюкевіча.

Аднак на суд над хуліганам, які прадставіўся прыхільнікам НБП, Хрыстафора Жаляпава не запрасілі. Пра тое, што Аляксей Мітрафанаў пакараны, Хрыстафор Жаляпаў даведаўся з SMS-паведамленьня, дасланага самім аштрафаваным. У ім гаварылася: “Мне далі дзьве базавыя велічыні штрафа, іх я заплачу. Але ці ня сорамна вам за ваш паклёп? Вы ж ведаеце, што ў вас я яйкамі не кідаў”.

Хрыстафор Жаляпаў ня лічыць, што Аляксея Мітрафанава можна назваць ахвярай паклёпу, бо гэты чалавек сьвядома зьдзейсьніў хуліганскі ўчынак. Паводле віцебскага актывіста, суд мусіў паставіцца ла гэтага здарэньня больш сур’ёзна, бо інцыдэнт мае пад сабой палітычную глебу.

Таксама спадар Жаляпаў лічыць парушэньнем тое, што яму не паведамілі пра судовае рашэньне, і што пра вынік разьбіральніцтва ён даведаўся з тэлефоннага паведамленьня, якое да таго ж прыніжае ягоную чалавечую годнасьць.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Gleb Горад:: Orsha
24.06.2008 08:08

Напишите счёт Митрофанова в банке. Собираюсь помочь ему с выплатой штрафа и покупкой очередной партии яиц.
Хотя если в следующий раз промахнётся на помощь может больше не рассчитывать.
Слушайте Христофор. Неужели вам больше нечем заниматься чем отправлять кого -то в милицию за то что попал в вас яйцом. Метил же в будущего Президента , а попал в вас. Если бы вы были мужчиной и более прогматичны , то должны были поблагодарить Митрофанова. Благодаря кому вы попали в историю. Это тот Христофор который встал на пути вражеского яйца
направленного в Президента Милинкевича.


Імя:: Renessaince Горад:: Mensk
24.06.2008 09:34

Дзіўная лёгіка, сп.Gleb. Значыцца, калі яйка трапіла б у вас, то "ў мілыцыю некага адсылаць павінны ня вы, а той, у каго цэліліся"? :))) А дзе гэтага чалавека шукаць?


Імя:: Алексей Митрофанов Горад:: Витебск
26.06.2008 09:30

В следующий раз я бросать уже не буду. Думаю,раздутая шумиха вокруг этого дела вполне может подвигнуть новых людей.

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks