Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франка Вячорку пад канвоем адвезьлі ў ваенкамат


Яго затрымалі міліцыянты, як толькі ён выйшаў з пад'езду свайго дому. Яны ўручылі яму позву ў ваенкамат і на відэакамэру здымалі, як Франак падпісвае дакумэнт.


Пасьля гэтага ў Вячоркі адабралі мабільны тэлефон і пад аховай адвезьлі ў ваенкамат. Там ён меў размову з намесьнікам кіраўніка ваенкамату. Той папярэдзіў Франка, што ад панядзелка яму будзе абмежаваны выезд за мяжу.

Франак папрасіў даслаць яму позву на хатні адрас. Ён заявіў, што прызнае яе сапраўднай толькі ў тым выпадку, калі яна будзе напісана па-беларуску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG