Наступная праграма
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Вечаровы эфір
20:00 - 21:00

Палітыка

Зьміцер Дашкевіч асуджаны да завочнага арышту

21.05.2008 13:04

Першамайскі суд Менска асудзіў да 7 сутак завочнага арышту лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Дашкевіча.


“Відавочна, што гэта робіцца дзеля таго, каб сьцішыць грамадзкі рэзананс ад акцыі, якая адбывалася 1-га траўня. Нагадаю, у гадавіну далучэньня 10 краін Эўропы да Эўрапейскага Зьвязу актывісты дэмакратычнага руху праводзілі каля Нацыянальнай бібліятэкі акцыю “Дзень Эўропы”. З мірнымі лёзунгамі, пад эўрапейскімі сьцягамі людзі былі жорстка затрыманыя, сьцягі парваныя і канфіскаваныя. Прадстаўнікі краін Эўропы вельмі абураліся тым, як абышліся ўлады Беларусі з зарэгістраванай сымболікай Эўразьвязу. Мяркую, таму адразу і не судзілі ўсіх затрыманых, якіх было некалькі дзесяткаў, а вырашылі вось так разьбірацца, пазьней. Таму цяпер выносяцца завочныя прысуды. Мяне, як і Артура Фінькевіча, на суд нават не запрасілі. Застаецца чакаць першага новага затрыманьня, каб адсядзець гэтыя 7 сутак арышту”, -- заявіў Дашкевіч Свабодзе

Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч у канцы 2006-га года быў асуджаны на паўтара года зьняволеньня за ўдзел ў незарэгістраванай арганізацыі і адбыў у Шклоўскай калёніі год і 5 месяцаў.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal