Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя “Горад наш” адбылася амаль у 20 гарадах


Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” у абласных цэнтрах і некаторых іншых гарадах Беларусі вывесілі бел-чырвона-белыя сьцягі.


Акцыю “Горад наш” правялі адмыслова ў гадавіну рэфэрэндуму 1995 году. Лідэр арганізацыі Зьміцер Дашкевіч паведаміў “Свабодзе”, што ад сёньняшняга дня стартуе двухмесячны маратон па гарадах і мястэчках краіны.

Цягам двух месяцаў маладафронтаўцы будуць распаўсюджваць налепкі і інфармацыйныя буклеты пра гісторыю нацыянальнага сьцяга і герба “Пагоня”.

Маладафронтаўцы будуць ладзіць таксама віктарыны пра гісторыю нацыянальных сымбаляў сярод моладзі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG