Эканоміка

“Хлопцам з БНФ сказаў, што я — за АЭС”

19.05.2008 16:01

Кукшынаўская пляцоўка для АЭС знаходзіцца ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласьці, побач зь вёскай Кукшынава. Да Менску адсюль — 213 кілямэтраў, да Шклова — 33, да райцэнтру Горкі — 14. Як мясцовыя чыноўнікі ўспрымаюць намеры будаваць тут атамную станцыю?

Паводле старшыні Аўсянскага сельсавету Горацкага раёну Мікалая Янчанкі, вёска Кукшынава — выміраючая, у ёй няма ні школы, ні крамы, ні ўстановаў сацкультбыту. Палова вясковых хатаў — пустыя. Некалькі хатаў дзеці былых вяскоўцаў выкарыстоўваюць пад лецішчы.

Дзьве жанчыны зь вёскі Кукшынава працуюць паштаркамі, а адзін з мужчынаў — на асфальтавым заводзе ў суседняй вёсцы. Моладзі няма.

Ці натхняюць старшыню сельсавета грандыёзныя пляны будаўніцтва беларускай АЭС менавіта ля Кукшынава?

“Мне складана меркаваць, — кажа спадар Янчанка, — пакуль жа ў размовах усё вельмі недакладнае. Я таксама чытаў у газэце меркаваньне Міхаіла Мясьніковіча. Але дзе ні запытаю пра афіцыйныя дадзеныя, то мне адказваюць: “Будзе рашэньне, тады і даведаецеся”.

І ўсё ж старшыня сельсавету зьвяртае ўвагу, што некаторыя землякі ўжо актыўней цікавяцца будучыняй вёскі Кукшынава:

“Спадзяюцца на льготы і прыбыткі. Асабліва дзеці, якія жывуць недалёка. І ў мяне няма забароны, каб іх не прапісаць ці не зарэгістраваць. Ніякіх дакумэнтаў наконт гэтага не паступала. І ў мяне няма падставаў хоць каму-небудзь адмовіць. Чалавек можа паскардзіцца і будзе мець рацыю. Ну, а гаворкі ходзяць розныя. Кажуць: “Можа, кватэры атрымаем у Менску”.

На сёньня ў вёсцы Кукшынава — 28 жыхароў, зь якіх працуюць усяго трое. Прыежджых геолягаў, тапографаў і іншых — ужо ўтрая больш. Намесьнік старшыні Горацкага райвыканкаму і адначасова начальнік упраўленьня капітальнага будаўніцтва Аляксандар Папытаеў інфармуе:

“Прыяжджалі яны да мяне, каб атрымаць дазвол на высечку прагалінаў у лесе. Пытаньне вырашылі, бо там ужо геалягічныя дасьледаваньні праведзеныя. Асабісты мой пункт гледжаньня — у раёне будзе вялікае разьвіцьцё. У фармаваньні бюджэту — вялікі плюс”.

Аляксандар Папытаеў адказвае за новае будаўніцтва ў раёне. Менавіта з гэтым чыноўнікам сутыкаюцца людзі, якія супраць будаўніцтва тут атамнай станцыі. Цікаўлюся ў суразмоўцы, ці не зьмяняе ён сваю пазыцыю:

“Ну, прыходзілі тут да мяне, ёсьць такія хлопцы з БНФ, якія супраць. Асабіста заявіў, што я — за будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Гэта нармальны варыянт. Я ня думаю, што ўсё будзе будавацца ў Воршы для абслуговага пэрсаналу. Горкі таксама нешта атрымаюць”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: БР
19.05.2008 17:43

У меня такое ощцщение, что те, кто протестует против АЭС - действуют по принципу "Баба Яга против". Ибо никаких внятных довов против они неприводят, кроме как эксплуатируют и поощряют радиофобию населения, говоря, что "раз на ЧАЭС была авария, то и строить новые не нужно". Но во-первых, технологии защиты АЭС давно шагнули вперёд, мы уже в 21 веке, всё-таки, во вторых - контроль МАГАТЭ, в третьих, ничего подобного среди сотен АЭС мира после Чернобыля не было. То есть просто их цель - нагадить Лукашенко и всё. И если Лукашенко скажет, что снег белый - эти деятели будут аппелировать к "международному сообществу" и раздавать листовки, утверждая, что снег чёрный.


Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
19.05.2008 18:50

Ды ніхто, БРррррр, не супраць АЭС. Справа ў іншым, а менавіта ў пэўнай хлусьні якая існуе вакол атамный энэргетыкі. Многа казаць не буду, а скажу адно, калі БРррр лічыць, што Чарнобыль і яго наступствы "фобія", то чаму б такім дзеячам не паказаць першым прыклад і не пераехаць на сталае жыцьце у "чыстыя" зоны? Не... У вас усталявалась жыцьце недзе ў Менску? Вы не павінны нікому нешта дэманстраваць? Ну тады не варта БРррр языком малоць за Лукашенку.
А па-другое, у мяне асабіста (як і ў многіх) пытаньне, а хто будаваць будзе? Расейцы? Я абедзьвума рукамі супраць. Чаму? А хто дакажа, што яны лепшыя ў гэтай галіне? Хіба такія дзеячы як БРрррр, якія гатовы казаць толькі тое, што кажа Лукашенка і не дай Божа памыліцца.


Імя:: Ramanau Mikalai Горад:: Antwerpen
20.05.2008 10:58

U Belgii pracuie 6 AES ale ih budavali ni raseicy ni pa ih tehnalogijah...


Імя:: Хрун Маржоў
23.05.2008 17:27

БР:

Про радиофобию вообще никто не говорит. Это тема, которую притягивают за уши лукашисты, чтобы дискредитировать оппонентов.

Вот вам аргументы
1. Стоимость строительства официальными источниками многократно занижена.
2. Те же средства, если пойдут на модернизацию суцществующих ТЭЦ, могут дать больший эффект.
3. Полная зависимость от российских технологий и сырья - энергетическая зависимость от России становится фатальной
4. Зависимость от российских кредитов на строительство - в добавок тотальная финансовая зависимость.
5. Запасов уранового сырья еще меньше чем нефти - инвестиции могут оказаться полностью провальными


Імя:: Сяргей
23.05.2008 17:55

Праблема пабудовы АЭС складаная. Канечне,станцыя можа і патрэбная( хаця заходнія краіны адхрышчваюцца ад такой "выгоды", успамінаючы Чарнобыльскую АЭС), АЛЕ хай будуецца яна не пры А.Р.Лукашэнку,нават каліі пры ім, то не пры ўдзеле Расеі і нашых чыноўнікаў.

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb