Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Кукшынава — вёска выміраючая”


Старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясьніковіч заявіў, што на Кукшынаўскай пляцоўцы пабудуюць беларускую АЭС.


Паводле старшыні Аўсянскага сельсавету Горацкага раёну Мікалая Янчанкі вёска Кукшынава — выміраючая, у ёй няма ні школы, ні крамы, ні ўстановаў сацкультбыту. Палова вясковых хатаў — пустыя. Некалькі хатаў дзеці былых вяскоўцаў выкарыстоўваюць пад лецішчы.

Дзьве жанчыны зь вёскі Кукшынава працуюць паштаркамі, а адзін з мужчынаў — на асфальтавым заводзе ў суседняй вёсцы. Моладзі няма.

Ці натхняюць старшыню сельсавета грандыёзныя пляны будаўніцтва беларускай АЭС менавіта ля Кукшынава?

“Мне складана меркаваць, — кажа спадар Янчанка, — пакуль жа ў размовах усё вельмі недакладнае. Я таксама чытаў у газэце меркаваньне Міхаіла Мясьніковіча. Але дзе ні запытаю пра афіцыйныя дадзеныя, то мне адказваюць: “Будзе рашэньне, тады і даведаецеся”.

І ўсё ж старшыня сельсавету зьвяртае ўвагу, што некаторыя землякі ўжо актыўней цікавяцца будучыняй вёскі Кукшынава:

“Спадзяюцца на льготы і прыбыткі. Асабліва дзеці, якія жывуць недалёка. І ў мяне няма забароны на тое, каб іх не прапісаць ці не зарэгістраваць. Ніякіх дакумэнтаў наконт гэтага не паступала. І ў мяне няма падставаў хоць каму-небудзь адмовіць. Чалавек можа паскардзіцца і будзе мець рацыю. Ну, а гаворкі ходзяць розныя. Кажуць: “Можа, кватэры атрымаем у Менску”.
XS
SM
MD
LG