Грамадзтва

БАПЦ мае новага япіскапа

12.05.2008 22:35

11 траўня 2008 году ў Катэдральным саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, Нью-Ёрк, быў хіратанізаваны ў япіскапскую годнасьць а.архімандрыт Сьвятаслаў (Вячаслаў Логін).


Абрад хіратоніі быў выкананы архіяпіскапам Уманскім і Дэтройцкім Аляксандрам, япіскапам Барыспальскім Пасіем ды япіскапам Г'юстанскім і Тэхаскім Макарыюсам пры ўдзеле вялікай колькасьці сьвятароў і вернікаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы зь Нью-Ёрку, Нью-Джэрзі і Канады.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: виктор Горад:: Гродно
12.05.2008 23:10

Может теперь появится у беларусов духовная сила,для единения и борьбы.


Імя:: Васіль
13.05.2008 08:17

Гэта вялікая, значная падзея, будзем чакаць, што Свабода распавядзе больш пра новага біскупа -- цікава, які ён, чаму так доўга ня было япіскапа.


Імя:: Беларус Горад:: Менск
13.05.2008 09:08

Распавядаем...
Логін Вячаслаў, грамадзянін Ўкраіны. Паходзіць зь Чарнігава. Зь 1990 г. сябра ЎНА-УНСО, потым - арганізацыі "Трызуб". Пазіцыянаваў сябе як сьвядомага ўкраінца. Пісаў артыкулы аб этнічнай належнасьці Гомельшчыны да ўкраінскага этнасу, выступаў зь падобнымі дакладамі на канфэрэнцыях. Знаходзіўся ў Царкоўнам і дзяржаўным шлюбе. Па лініі УПЦ МП зьехаў вучыца ў Канаду, але пачаў там падпрацоўваць і зь вучобы сышоў. Нямеючы аніякай магчымасьці (па сямейным падставам, жонка кінула) рукапакладацца ва ўкраінскага сьвятара, узгадаў аб дзедзе-беларусе і пайшоў да мітрапаліта БАПЦ Мікалая. Той рукапаклаў Логіна ў сьвятара. УПЦ КП і ЎАПЦ доўгі час не вызнавалі яго сьвятарства. У ЗША знаходзіўся амаль нелягальна. На Ўкраіне да беларускасьці Логіна ставяцца зь юмарам, бо оой нават пісаць па беларуску няздольны. У 2006 і 2007 г.г. наведваў Украіну і сустракаючысь зь патрыярхам Філярэтам прасіў аб уласным япіскапстве ва Ўкраіне як "вікарным дзеля беларусаў Украіны", атрымаў адмову. У выніку маем абсалютова чужога дзеля беларусаў чалавека.


Імя:: Korj Горад:: Менск
14.05.2008 02:33

Наколькі я памятаю гісторыю БАПЦ, украінскія біскупы былі ў ім адпачатку, бо сваіх заўжды бракавала, а украінская аўтакефалія традыцыйна была моцнаю. Пытаньне аб свойскасьці ягонай цяжкае - можа дастаткова ён і свой - не на Беларусі ж яму служыць, хутчэй за ўсё, а як традыцыйна - кіраваць з-за мяжы - тут хоць афрыканец быў бы, абы чалавек здольны... Паглядзім... Што рабіць, калі сваіх не вырасьцілі...


Імя:: Беларус Горад:: Менск
14.05.2008 19:07

Тут уся праблема ў асобе. Нашая дыяспара ва Ўкраіне аб ім ня вельмі добрай думкі. Я размаўляў зь сябрамі беларускае праваслаўнае парахфіі ў Кіеве і Роўна. Пасьля адыходу сп. Барыса Данілюка ад справаў, Логін практычна перапыніў зь імі сувязь. Кінуў іх... А ад сп. Данілюка яны мелі граматы вызнаньня як парахфіі БАПЦ на Ўкраіне. Але патрыярх Філярэт загадаў Логіну іх кінуць, той і кінуў...

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ