Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі сьвяткуюць Уваскрашэньне Хрыстова <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Сёньня беларускія праваслаўныя вернікі сьвяткуюць Уваскрашэньне Хрыстова. У храмах цягам мінулай ночы і ўвесь сёньняшні дзень праходзяць сьвяточныя набажэнствы.


У менскай катэдральнай царкве шматлюдна было цягам усяе ночы, а таксама ўранку і днём. Людзі моляцца, ставяць сьвечкі, асьвячаюць велікодныя стравы. Многія ня здолелі патрапіць у будынак царквы і застаюцца на вуліцы. Гутару зь людзьмі:

Карэспандэнтка: “Я бачу, што вы толькі што пасьвяцілі велікодную ежу. Што для вас гэтае сьвята?”

Спадарыня: “Вялікдзень – гэта вялікае сьвята. Уваскрашэньне Хрыста”.

Карэспандэнтка: “Вы тут усёй сям’ёй упершыню ці заўсёды так ходзіце?”

Спадар: “Не, ня ўпершыню. Мы заўсёды гэтак прыходзім І адзначаем гэта сьвята, бо гэта самае сьветлае і добрае сьвята”.

Спадарыня: “Гэтае сьвята пакінулі нам у спадчыну нашыя бацькі. І яно будзе з намі заўсёды. Словам, гэта сьвята сьвятое”.

Карэспандэнтка: “ Як вы сьвяткуеце сьвята Уваскрашэньня?”

Спадарыня: “Сям’ёй будам, усе разам. Запросім нашых сватоў, на прыроду пойдзем. Яйкі будзем есьці”.

Карэспандэнтка: “Ці заўсёды сьвяткуеце гэтае сьвята?”

Спадарыня: “Заўсёды. Для нас гэта крыніца аднаўленьня на ўвесь год”.

Спадарыня: “А таксама ўспаміны пра нашых продкаў, якіх з намі сёньня ўжо няма”.

Карэспандэнтка: “Што для вас гэты дзень?

Спадарыня: “Вялікдзень – гэта, перадусім, успаміны аб дзяцінстве. Аб тых радасных днях, калі хоць і ня можна было сьвяткаваць, а мы яго чакалі, сьвяткавалі, хадзілі ў царкву. Хоць і тайком, бо камсамольцамі былі. І таму гэтае сьвята – гэта нашыя продкі, гэта нашая зямля, гэта нашая радзіма, гэта нашыя карані. Вось што такое для мяне Вялікдзень. Хрыстос уваскрэс”.



XS
SM
MD
LG