Наступная праграма
Ранішні эфір
06:00 - 07:00
Ранішні жывы эфір
07:00 - 08:00
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00

Палітыка

Ю.Чавусаў: “Байкот – шлях ва ўнутраную эміграцыю”

12.05.2008 20:40

“Малады Фронт” у панядзелак заклікаў байкатаваць парлямэнцкія выбары, якія маюць адбыцца ўвосень.


“Удзел у такіх "выбарах" ёсьць ня толькі немэтазгоднаю, але і абсурднаю справаю, якая адно дапаможа легітымізаваць самаабвешчаны рэжым Лукашэнкі”, — сказана ў заяве гэтай моладзевай арганізацыі. Што азначае байкот выбараў для палітычных структураў? Камэнтуе палітоляг Юры Чавусаў.

Цыганкоў: “Нагадаем, што некалькі дзён таму з ідэяй байкоту выступіў прадстаўнік грамадзкай структуры “Хартыя-97” Зьміцер Бандарэнка. Наколькі актуальная ідэя байкоту ў сёньняшніх палітычных умовах? Ці могуць асноўныя апазыцыйныя партыі далучыцца да байкоту?”

Чавусаў: “Варта адзначыць, што байкот можа быць зброяй толькі ў руках моцных. На дадзены момант ані “Малады Фронт”, ані “Хартыя-97” моцных структураў зь сябе не ўяўляюць. Я магу задаць пытаньне – а колькі кандыдатаў выстаўляе на гэтыя выбары “Хартыя-97”? Нават усе аб'яднаныя дэмакратычныя сілы, на жаль, у сёньняшнім стане не былі б здольныя выкарыстаць зброю байкоту – надта слабая на сёньня апазыцыя. Таму я ня думаю, што гэтая ініцыятыва будзе мець нейкі працяг”.

Цыганкоў: “А калі абстрагавацца ад палітычнай сёньняшняй канкрэтыкі, а пагаварыць пра самую ідэю байкоту? Ці можна аспрэчыць аргумэнты маладафронтаўцаў, калі яны сьцьвярджаюць, што байкатуюць “выбары”, бо тыя несапраўдныя і нічога не рашаюць?”

Чавусаў: “Наступствы байкоту 2000 году для апазыцыі адчуваліся вельмі доўга. Мы бачым, што моцныя палітычныя структуры, моцныя рэгіянальныя лідэры паўстаюць там, дзе апазыцыя ўдзельнічае ў выбарах. Калі ня ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах, то ў раз’яднаным і зьнясіленым стане апазыцыя прыйдзе і да прэзыдэнцкіх выбараў.

Здавалася б, ініцыятары байкоту ня ставяць лёзунгу пра байкот прэзыдэнцкіх выбараў. Але гэта ж лягічны працяг – адыйсьці ад выбарчай актыўнасьці ўвогуле. Байкатуючы выбары, палітычныя структуры робяцца слабымі і ня здольнымі да рэальнай палітычнай дзейнасьці. Мы бачым прыклад моцнай калісьці арганізацыі КХП-БНФ, якая пасьлядоўна байкатавалі ўсе палітычная кампаніі. У выніку на апошніх прэзыдэнціх выбарах яны ня здолелі сабраць подпісы за Зянона Пазьняка, які карыстаецца агульнанацыянальнай вядомасьцю.

Удзельнічаць у байкоце – гэта азначае сьвядома пераўтвараць свае палітычныя структуры ў эфэмэрныя ўтварэньні. Гэта шлях ва ўнутраную эміграцыю”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1-14 (з 14)
Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
12.05.2008 21:14
Слушныя рэчы кажа сп.Чавусаў.Байкот-гэта не для цяперашняй апазіцыі.

Імя:: Каралькоў Віктар Горад:: Горкі
12.05.2008 23:14
Хлусня і балбатня. У Горках больш за ўсіх было сабрана подпісаў якраз за Пазьняка. Мы іх зарэгістравалі, але, як і планавалі, не здавалі ў выбарчую камісіію. А якія ў нас "паўсталі рэгіянальныя лідэры", як кажа Чавусау у выніку выбараў - барані нас Бог!

Імя:: Сяржук
13.05.2008 00:10
Гэй там на шхуне. Гэта ўсё цiкава, але цiкавей iншае. Чаму няма навiны пра тое, што пад кiраўнiцтвам Пазьняка будзе стварацца АНТЫЖАДОБIНСКI (антырэжымны) сьпiс? Гэта ўжо пайшла сур`ёзная размова. Дадайце калi ласка навiну. Апошнi выступ на Сойме.

Імя:: Зьміцер.
13.05.2008 00:16
Байкот - гэта зброя для моцных, а не зброя моцных.
Двуручны меч цябе не абароніць, калі ты цяжэй за келіх, ніколі не падымаў!
Байкот для моцнай апазыцыі гэта перамога, а калі апазыцыі няма, гэта авантура!

Імя:: Сяржук
13.05.2008 00:31
А што да подпiсаў за Пазьняка - Чавусаў кажа няпраўду, проста лухту. Подпiсы былi сабраны. Не зразумела навошта ён гэта кажа? Наконт байкоту, слухайце Пазьняка. Ён ведае што робiць. Не усё там так проста будзе ўвосень думаю. Нельга рабiць так, як трэба рэжыму. Нельга. Гэта злачынства туды iсьцi i заклiкаць iсьцi iншых. Рэжым нелегiтымны!

Імя:: Лёкса Горад:: Салігорск
13.05.2008 10:05
Не ва ўсім згодны са спадаром Чавусавым, але ж мне байкоты не падабаюцца. Гэта насамрэч зброя моцных, а так атрымліваецца "хорошая міна прі плохой ігре"... Уход ад адказнасьці за слабасьць....

Імя:: мясцовы
13.05.2008 10:41
Юрка усе слушна ,але дарэмна зачапиу ЗСП....адразу павылазили виртуальные барацьбиты ,а насамрэч як утым анекдоте пра виртуальнае и реальнае

Імя:: Каралькоў Віктар Горад:: Горкі
13.05.2008 11:05
Товарищ Чаусов падобна выконвае ролю "зазывалы-напёрстачніка". А сам ён гуляе у напёрсткі?

Імя:: Сяржук
13.05.2008 12:24
мясцовы... маўчаў бы лепш.
У цяперашнiх умовах зусiм незразумела, як можа iснаваць "радыкальная арганiзацыя" без асаблiвых праблемаў.. Мо таму што пахруквае каля карыта падстаўнога i ў дадатак на ЗСП цяўкаюць на форумах?

Імя:: Сяржук
13.05.2008 12:25
мясцовы... маўчаў бы лепш.
У цяперашнiх умовах зусiм незразумела, як можа iснаваць "радыкальная арганiзацыя" без асаблiвых праблемаў.. Мо таму што пахруквае каля карыта падстаўнога i ў дадатак на ЗСП цяўкаюць на форумах?

Імя:: Korj Горад:: Менск
14.05.2008 02:46
мясцовы, "чым па трыбунах зраньня гойсаць, абгарадзі ўласны двор" - літару "і" на клавіятуры знайдзі, патрыёт ты наш невіртуальны.

А пра справу моцных - ведама, каб адным байкотам перавярнуць грамадства, трэба быць моцнымі. Але нават слабымі сіламі зацягваць народ у легітымізацыйны цырк - самая ганебная справа. Ужо на печы сядзець і тое лепей.

Імя:: Актывіст
14.05.2008 09:36
Цалкам нелагічны выступ. А ўдзел у выбарах пры якіх ні водзін кандыдат ад апазіцыі не патрапіць у "палатку" (пра гэта кажа сам Лукашэнка) мае сэнс? Вы зараз адкажыце, што трэба праводзіць агітацыю з насельніцтвам. А чаму нельга яе правесці пад час байкоту ці чаму яе праводзяць толькі пад час выбарчых кампаній?

Імя:: мясцовы
14.05.2008 10:31
дзякуй усім за падказку літару знайшоу.....вось так ужо з96 шукаеце блох і тых хто не зусім добра па нашаму гамоніць .Юрка слушные заувагі ....адны робяць усе каб патрапіць на сайты і у навіны ,а іншые паціху робяць сваю справу. Джентельмену прынята хаваць свае мускулы

Імя:: мясцовы
14.05.2008 12:32
дзякуй усім знайшоу літару"і"....вось так і шукаеце з 99 "гнід" сярод сабе і сваіх і усе. Юрка малайца зачапіу
Камэнтары 1-14 (з 14)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal