Палітыка

“Малады Фронт” выступіў за байкот выбараў

12.05.2008 09:32

Незарэгістраваная арганізацыя “Малады Фронт” далучылася да кампаніі па байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў.


Як паведамляе прэсавая служба арганізацыі, “ Малады Фронт” заклікае беларусаў байкатаваць псэўдавыбары і прыходзіць у дзень галасаваньня на плошчу Каліноўскага, адзінае месца ў нашай краіне, дзе хлусьня ЦВК ня дзейнічае”.

Паводле арганізацыі, “будучыя "выбары" ўсё болей і болей нагадваць гульню аднаго актора. Да галасаваньня болей за чатыры месяцы, а старшыня ЦВК Беларусі, Лідзія Ярмошына, ужо заявіла аб тым, што не валодае паўнамоцтвамі ўвядзеньня прадстаўнікоў партыяў у выбарчыя камісіі. Улада не зьбіраецца лібералізаваць выбарчае заканадаўства і працэс галасаваньня".


«Удзел у такіх "выбарах" ёсьць ня толькі немэтазгоднаю, але і абсурднаю справаю, якая адно дапаможа легітымізаваць самаабвешчаны рэжым Лукашэнкі»,-- заявіў «Малады фронт».

Раней з заклікам да байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў выступілі прадстаўнікі  «Хартыі- 97».

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-12 (з 12)
Імя:: Актывіст
12.05.2008 10:54

Вельмі слушны ход. Да байкоту ўжо даўно заклікала КХП-БНФ.


Імя:: Стась
12.05.2008 11:20

Малайцы!


Імя:: Але Горад:: Толік
12.05.2008 13:44

з чырвонымі фашыстамі хочуць да карыта улады любым коштам...


Імя:: FFF Горад:: Overseas
12.05.2008 14:08

Гэтыя юнакі маюць рацыю, нічога акрамя фальсіфікацый яшчэ раз выбары у Беларусі не дадуць пры Лукашэнку. Яго можна сапхнуць толькі сілай разам з расейскімі гэнэраламі, бо Лука ужо даўно марыянетка маскоўскіх чэкістаў па чорнаму бізнэсу і адмыўцы гроўай.


Імя:: Валеры Грыцук
12.05.2008 14:51

Вельмі раю паважаным МАЛАДЫМ змагарам вывучыць ( і здаць іспыты) па гісторыі Беларусі ( і апазыцыі) за апошнія 14 гадоў. Ці вы хочаце, як аднавокі конь хадзіць па колу ? Ужо былі такія заклікі байкоту, самы шкодны- у 1999. Дарэчы, некаторыя палітолагі тлумачылі сутнасьць"байкоту".Зразумейце.
Вельмі шкада, што маладых "понесло".
Перад тым як заклікаць супраць нечага трэба НЕШІА зрабіць.


Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
12.05.2008 15:06

Нарэшце!!! Галоунае каб партыi увогуле адмовiлiсь iсьцi на гэтыя "выбары", каб усе дэмакратычныя рухi зрабiлi тое ж. Калi гэтага ня будзе, то нас чакае чарговая громкая параза.


Імя:: Эдуард Брокараў Горад:: Горкі
12.05.2008 16:44

Кампанія праваліцца,бо акрамя балтаўні яе "арганізатары" ні на што ня здольныя. І нечага меньчукам рабіць заявы ад імя ўсіх. У горацкіх маладзенаў ніхто не пытаўся.
Калі няма з чым ісьці на выбары - то так і кажыце. А што рабіць у нашай акрузе, мы вырашым самі.


Імя:: Фрабел.
12.05.2008 17:43

Поўнасьцю падтрымліваю ідэю байкота "выбараў". Але знойдуцца зноў псеўда лідэры, якія будуць супраць байкоту, такія мілінкевічы-лябедзькі, якія будуць казаць , што трэба ісці ў народ, Лукашэнка дае нам магчымасьць такую пад час "выбараў". Зноў не будзе салідарнасьці і адзінства ў гэтым пытаньні і зноў усё адбудзецца, як плануе дыктатар, усё пройдзе па сцэнары Лукі. Дык мо хопіць наступаць зноў на адны і тыя ж граблі ???!!! Трэба пачынаць з байкоту "выбараў" і пераходзіць да ўсеагульнага байкоту па ўсёй краіне. Хопіць цярпець фюрэра на нашай зямлі ! Даўно пара станавіцца ЛЮДЗЬМІ, якія маюць чалавечую годнасьць, каб і надалей цярпець вырадка, які заўсёды пляваў на народ, але думаў толькі пра сваю уладу. Пара яму адказаць за ўсе ЗЛАЧЫНСТВЫ !!!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !!!


Імя:: ВАЛЕРЫ ГРЫЦУК
12.05.2008 19:35


ДЗЕ МОЙ КАМЕНТАР на СВАБОДЗЕ ???!!!


Імя:: ВАЛЕРЫ ГРЫЦУК
12.05.2008 20:49

ХТО ЦЭНЗАР ( па за правіламі) на СВАБОДЗЕ,
ЧАМУ НЯМА МАЙГО КАМЕНТАРУ ?


Імя:: кравец
13.05.2008 01:44

Сп. Грыцук, гэты Вы дрэнна вывучылi гiсторыю за апошнiя 14 гадоў. Асабiста маёй нагi на выбарчым участку больш ня будзе!!!!!!! Калi не прыйдзе хаця б палова выбарцаў, рэжым павалiцца i iздохне. Пасьля 14 гадоў цяпер туды только апошняя па-ла пойдзе.


Імя:: m-sh Горад:: МIнск
13.05.2008 08:38

Прабачце, але калi тыя тры тысячы, што актыуна ходзяць на мiтынгi зробяць выбарам байкот, то хутчэй за усё гэтага нiхто не адчуе i нават нiхто з грамадзян пра гэты байкот i ведаць не будзе.
Калi ужо байкот, дык трэба гэтую навiну неяк давесцi да людзей. И трэба нешта параiць тым, каго загоняць на датэрмiновае галасаванне гвалтоуна. Карацей кажучы, трэба мець нейкi план, а яго не бачна.

Камэнтары 1-12 (з 12)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks