Палітыка

Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з прэзыдэнтам Францыі

09.05.2008 16:51

Лідэр pуху “ За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч камэнтуе сваю сёньняшнюю сустрэчу з прэзыдэнтам Францыі Нікаля Сарказі.


Карэспандэнт: "Ці задаволены вы размоваю зь Нікаля Сарказі і што дасьць гэтая сустрэча?"

Мілінкевіч: "Я вельмі задаволены сустрэчай. Яна была шчырай, адкрытай, вельмі канкрэтнай. Францускі прэзыдэнт даволі добра ведае сытуацыю ў Беларусі. Ад 1 ліпеня Францыя будзе старшыняваць у Эўразьвязе, і безумоўна, ад краіны, якая зьяўляецца старшынём Эўразьвязу на паўгады, вельмі многа залежыць у замежнай палітыцы Зьвязу. Францыя хацела б мець ініцыятывы адносна Беларусі, якія паспрыялі б дэхмакратызацыі нашай краіны.
Я прапанаваў дыялёг па некалькіх канкрэтных пунктах вядомых 12 ўмоваў Эўразьвязу.


Я гаварыў пра тое, што вельмі важна працягваць дыялёг, нягледзячы на выпадкі такой нечаканай рэпрэсіўнасьці ўлады, якія адбыліся ў сакавіку, бо альтэрнатывы дыялёгу няма, і калі пабудаваць "бэрлінскі мур" між намі і ЭЗ, гэта прывядзе да паслабленьня пазыцый незалежнасьці. Я прапанаваў дыялёг па некалькіх канкрэтных пунктах вядомых 12 ўмоваў Эўразьвязу. І перш за ўсё прапанаваў пачаць з вызваленьня палітвязьняў, вольных мэдыяў і падрыхтоўкі да парлямэнцкіх выбараў, каб яны мелі значна больш дэмакратычную практыку, чым раней. Такія былі прапановы. Акрамя таго, мы гаварылі пра дапамогу вольным мэдыям у Беларусі, рэпрэсаваным, а таксама грамадзянскай супольнасьці".

Гэта ня першая сустрэча Аляксандра Мілінкевіча і Нікаля Сарказі. Былы кандыдат ад аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году А. Мілінкевіч сустракаўся ў Марсэлі зь Нікаля Сарказі восеньню 2006 году, калі той быў міністрам унутраных спраў Францыі.

Аляксандар Мілінкевіч падчас цяперашняга візыту ў Францыю сустракаўся зь міністрам замежных спраў Бэрнарам Кушнерам, францускімі палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, прадстаўнікамі СМІ.

8 траўня А. Мілінкевіч разам з кіраўніцай Камітэту дапамогі рэпрэсаваным Інай Кулей браў удзел ва ўрачыстасьцях у Парыжы, прымеркаваных да Дня Перамогі ў Другой сусьветнай вайне.

Паводле А. Мілінкевіча, галоўная мэта ягонага візыту — актывізаваць пазыцыю Францыі і канкрэтызаваць дзейнасьць Эўразьвязу ў Беларусі. Францыя з 1 ліпеня пяройме функцыі старшынства ў Эўразьвязе.

Раней Нікаля Сарказі заяўляў, што “Эўропа павінна зьмяніць сваё стаўленьне да праблемы Беларусі, недастаткова проста маральных жэстаў, неабходна палітычная абарона Беларусі”. Паводле спадара Сарказі, “у Беларусі няма свабоды і дэмакратыі, улада ўжывае рэпрэсіі супраць уласнага народа”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: Літвін Горад:: Менск
09.05.2008 18:08

Я заклаў добры падмурак для стасункаў Мілінкевіча з вышэйшымі асобамі Францыі.
Даў сваю рэкамендацыю яму ў 2006г.
Мілінкевіч мае вельмі добры шанец зрабіць прарыў у пасіўным стаўленьні Францыі да дыктатуры і беларускай апазыцыі. Зараз ёсьць рэальная манчымасьць рэальнай дапамогі Францыі
дэмакратычным сілам Беларусі.
На што здольны Мілінкевіч ???
За нейкі час -- пабачым.


Імя:: saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
10.05.2008 01:11

Wsio oczien slorzno w politykie?No Aleksandr Mielenkiewicz eto Nasz BIELARUSKI Priezidient.I ja proszu wsieh kto sczitajet siebia Jewropiejcem,Diemokratam i prosto Wolnym Czielowiekom wsiegda poddierrzywat A.Milinkiewicza.Priezidient BIELARUSI A.MILINKIEWICZ!!!


Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
10.05.2008 09:25

Час пакажа на што здольны сп.Мілінкевіч.


Імя:: Алеся
10.05.2008 13:47

У сп. Мілінкевіча было дастаткова часу паказаць, на што ён здольны :))


Імя:: Z!
13.05.2008 00:51

Нашым Беларускiм Прэзiдэнтам ёсьць толькi адзiн чалавек. I гэта не сп. Мiлiнкевiч.. ))

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ