Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч – пра сустрэчу зь Нікаля Сарказі


Ганна Соўсь, Менск Адным зь першых павіншаваў Нікаля Сарказі зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах у Францыі лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч. Летась у жніўні на запрашэньне Сарказі Мілінкевіч браў удзел у фэстывалі моладзі ў Марсэлі падчас выбарчай кампаніі тады яшчэ кандыдата на прэзыдэнта Францыі.

Мілінкевіч: “Павіншаваў, нагадаў, што ён зрабіў на мяне вельмі вялікае ўражаньне. Я тады сапраўды зразумеў, што гэта палітык вельмі высокага ўзроўню. Гэта была добрая школа для мяне. Я пажадаў яму посьпехаў у рэфармаваньні Францыі. І я ведаю, што для дэмакратычных сілаў Беларусі гэта вельмі важная перамога.

Я думаю, што Францыя і новы прэзыдэнт падтрымаюць цалкам тыя ўмовы, што выстаўляе Беларусі Эўразьвяз, падтрымае вельмі карысныя прапановы з боку Эўракамісіі. Усё залежыць, безумоўна, ад беларускіх уладаў. У іх ёсьць добры шанец наладзіць супрацоўніцтва з Эўразьвязам і Францыяй канкрэтна. Трэба рабіць крокі. І першы крок вельмі просты – вызваліць палітвязьняў”.



Падрабязнасьці пазьней у нашым эфіры.
XS
SM
MD
LG