Палітыка

Магілёў: за апазыцыянэрамі на ўрачыстасьцях сачылі

09.05.2008 14:30

У Магілёве на афіцыйных урачыстасьцях да Дня перамогі сяброў Партыі камуністаў беларускай суправаджалі людзі ў цывільным. Пад наглядам знаходзіўся й кіраўнік абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шанцаў


Пятнаццаць сяброў ПКБ з партыйнымі сьцягамі ўдзельнічалі ў парадзе вэтэранаў, мітынгу ды тэатральным прадстаўленьні да Дня перамогі ў Магілёве. Актывісты апазыцыйнай камуністычнай арганізацыі, пераважна людзі сталага веку, на парадзе распаўсюджвалі газэту “Товарищ” ды інфармацыйны бюлетэнь абласной арганізацыі ПКБ “Комунист Могилёвщины”. За імі неадступна сачылі людзі ў цывільным. 

“У Дзень перамогі гэтага не павінна быць. Я перакананы, што няма ніводнага беларуса, грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які б без павагі ставіўся да гэтага сьвята. Псаваць яго канечне вось гэтым наглядам ніяк нельга”,-- зазначыў “Свабодзе” кіраўнік абласной арганізацыі ПКБ Валер Беразіенка

Людзі ў цывільным сачылі й за кіраўніком абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімерам Шанцавым. Ён суправаджаў на ўрачыстасьцях сваю маці - вэтэрана другой усясьветнай вайны. 

“Баяцца чагосьці. Ёсьць такая прымаўка: разумны шукае сяброў, а дурань ворагаў. На гэтым сьвяце шукаць ворагаў бессэнсоўна. Гэта сьвятое сьвята. Гэта маё асабістае сьвята. Чакаць ад мяне правакацыяў... Ня ведаю. Ці ёсьць у гэтым сэнс”, гэтак пракамэнтаваў Уладзімер Шанцаў пільнаваньне людзей у цывільным. 

Валер Беразіенка адзначыў, што на сёлетнім сьвяткаваньні значна меней было сьцягоў перамогі й цалкам адсутнічала беларуская мова: 

“Сьцяг перамогі, зь сярпом і молатам, цяпер ужо ня ў модзе ў Беларусі й я ня ведаю як гэта патлумачыць. Сьвяткуем мы Дзень перамогі ў Беларусі. Рэспубліка-партызанка зрабіла вялікі ўнёсак у перамогу, а ўсе прамовы на рускай мове. Так не павінна быць”.

На мітынг да Дня перамогі да недабудаванай Ратушы апазыцыйныя камуністы прыйшлі са сваімі партыйнымі сьцягамі

Уладзімер Шанцаў пад наглядам

Кіраўнік абласной арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай (у цэнтры) са сваімі аднапартыйцамі

На сёлетніх урачыстасьцях да Дня перамогі: толькі адзін партрэт Сталіна

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Александр Горад:: Минск
09.05.2008 14:46

Неужели же за ТАКУЮ жизнь, под пристальным взгядом спецслужб сражались наши деды и отцы?
Почему до сих пор людям поганят жизнь, мающиеся без дела, человеки в штатском? Неужели же так их запугали или так им задурили мозги, что они не понимают, что УНИЖАЮТ свой народ, издеваются над собственными гражданами, что своими руками пытаются построить КАЗЕМАТЫ сталинского РЕЖИМА и создать условия для ГИБЕЛИ тысяч мирных людей?


Імя:: магілёвец
09.05.2008 20:07

Калі людзям у чорным няма чаго рабіць, хай паганяюць валютчыкаў у ЦУМе.


Імя:: БР
10.05.2008 22:05

У белорусских националистов такие апокалиптические комментарии. Аж дух захватывает :)

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks