Грамадзтва

Хакей: Француская булка для беларусаў

07.05.2008 11:32

Сёньняшні дзень стане вызначальным для каманды Беларусі на сусьветным першынстве па хакеі ў канадзкім Квэбэку – падначаленыя Курта Фрэйзэра у вячэрняй праграме чэмпіянату сустракаюцца з камандай Францыі.

Яшчэ некалькі дзён таму, калі перад беларусамі амаль што зьнялі капялюш швэды – першыя ў сусьветным рэйтынгу IIHF, здавалася, што праблем у беларускай зборнай у справе выхаду ў кваліфікацыйны раўнд ня будзе. Асабліва пасьля ўмацавання іх рэдутаў НХЛаўцамі. Але ж пройгрыш швэйцарцам – 1:2 – паставіў перад Куртам Фрэйзэрам і яго камандай няпростую задачу фарсіраваць “парыскую камуну”. Зрэшты, магчыма гэта будзе прасьцей зрабіць пасьля таго, як швэды напярэдадні не пакінулі каменя на камені ад францускай зборнай, разграміўшы яе 9:0 і надламіўшы псыхалягічна.

За суткі да пачатку гульні францускія журналісты правялі выведку боем на трэніроўцы беларускай каманды, адзьняўшы на камэру ўвесь іх трэніровачны працэс. Ці дапаможа гэта Дэйвіду Гендэрсану? Чакаць засталося нядоўга.

Між тым галоўная спартыўная арэна Квэбэка – Colisee Pepsi – жыве актыўным хакейным жыцьцём. З кожным днём у Квэбэку становіцца цяплей і колькасьць заўзятараў расьце. Мясцовыя фаны, відаць, ужо ў чаканьні зборнай Канады, якая, на іх думку, павінна зноў стаць чэмпіёнам сьвету.

Алесь Слуцкі, Квэбэк

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks