Лінкі ўнівэрсальнага доступу

…яны, як мінімум, стомленыя НХЛаўскім маратонам ў барацьбе за Кубак Стэнлі.

Чарговы, чацьверты дзень на чэмпіянаце сьвету па хакеі ў канадзкім Квэбэку, выдаўся надзвычай сонечным і даволі цёплым, аднак стаў у нейкай ступені “чорным” для беларускай зборнай, якая ў надзвычай важным двубоі саступіла швэйцарцам – 1:2.

Упершыню за ўсю гісторыю самастойнага існаваньня беларусы змаглі сабраць надзвычай “зорны” склад. Неверагодна ўпарты і шматабяцальны матч са швэдамі заклаў аптымістычныя ноткі ў спадзяваньні беларускіх фанаў. А прыезд пад сьцягі Курта Фрэйзэра з Манрэаля братоў Андрэя і Сяргея Касьціцыных і Міхаіла Грабоўскага, а таксама Руслана Салея з Дэнвэра практычна здымалі пытаньне наконт выйгрышу ў швэйцарцаў і магчымага выхаду ў наступны этап турніру. Але ж сабраць усіх зорак пад адных дахам – ня значыць выйграць…

Цяпер лёс беларускай зборнай у многім будзе залежаць ад заўтрашняга матчу з французамі. Малаверагодна, што падначаленыя Курта Фрэйзэра для дасягненьня станоўчага выніку заўтра адзенуцца ў бел-чырвона-белую рэтра-форму ўзору пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Хоць перад матчам Беларусь – Швэйцарыя ў шэрагах беларускіх заўзятараў былі пасланцы са сьцягамі колеру недалёкага мінулага і дня сёньняшняга. Больш таго, суседзі зь Літвы прыпасьлі зь дзясятак экзэмпляраў хакейнай экіпіроўкі з “Пагоняй”. Можна сказаць, што глядзелася яна на заўзятарах зь Вільні як сапраўднае рэтра. Прыналежнасьць хлопцаў-малойцаў да суседняй дзяржавы выдавалі толькі жоўта-зялёна-чырвоныя колеры нацыянальнага сьцяга Літвы. Праўда, усе яны, у тым ліку і расіяне ў майках СССР, і беларусы з плакатам “Молодечно”, шчыра перажывалі за беларускі хакей з надзеяй на ўдачу. Ад беларусаў яна пакуль адварочваецца.

Алесь Слуцкі, Kвэбэк

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG