Палітыка

Палітыкі камэнтуюць беларуска- амэрыканскі дыпляматычны канфлікт

02.05.2008 15:46

ЗША адмовіліся ад патрабаваньня зачыніць беларускую амбасаду ў Вашынгтоне і консульства ў Нью-Ёрку, а таксама ад намеру зачыніць сваю амбасаду ў Менску. Але пагроза такога разьвіцьця падзеяў застаецца.


Старшыня камісіі Савету Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы Мікалай Чаргінец спадзяецца, што ўзаемадачыненьні паміж ЗША і Беларусьсю ў хуткім часе нармалізуюцца:


“ЗША і Беларусь зьяўляюцца аднымі з заснавальнікаў ААН, разам стаялі па адзін бок фронту ў барацьбе з фашызмам. І ў іх ёсьць многа агульнага, што магло б паслужыць добрай базай для ўсталяваньня нармальных эканамічных і палітычных стасункаў. Думаю, пройдзе хваля нэгатыву і прыйдзе час, калі дзьве краіны ўсталююць нармальныя стасункі”.

Ці пойдзе беларускі бок на нейкія саступкі, найперш у пытаньні вызваленьня палітвязьняў? Паводле спадара Чаргінца, у Беларусі няма палітвязьняў. Ён выказаўся за правядзеньне “нармальнай дыскусіі з прадстаўнікамі ЗША на гэтую тэму, каб паказаць ім матэрыялы, дакумэнты, каб зьняць надуманае”.

Якія ж крокі зробіць цяпер беларускі бок? Спадар Чаргінец сказаў:

“Мы зрабілі прапановы вуснамі прэзыдэнта, што мы за паляпшэньне стасункаў па ўсіх напрамках. Цяпер мяч на іх баку. Няхай выбіраюць гэтыя напрамкі. Калі пажадаюць, мы гатовыя весьці кантакты. Я бачу першае — гэта ўсталяваньне нармальных кантактаў хоць бы ў рабочым парадку, каб потым выйсьці на канкрэтныя прапановы. Мы ж не ваюем з ЗША”.

Старшыня камітэту міжнародных спраў у Дзярждуме Расеі Канстанцін Касачоў (фракцыя “Адзіная Расея”) адносна дыпляматычнага канфлікту паміж ЗША і Беларусьсю сказаў, што Расея да гэтага ня мае ніякіх адносінаў.
Для нас няма ніякай выйгранкі ў тым, што ЗША і Беларусь пасварацца ўшчэнт

“Для нас няма ніякай выйгранкі ў тым, што ЗША і Беларусь пасварацца ўшчэнт. Мы зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь разьвівалася дынамічна, у кантактах з навакольным сьветам — з блізкімі і далёкімі суседзямі. Мы зацікаўленыя ў тым, каб і ЗША прысутнічалі на неканфрантацыйнай аснове ў Эўропе, уключаючы такія краіны, як Беларусь. Таму для нас нармальныя беларуска-амэрыканскія стасункі — гэта, безумоўна, пажаданая мэта, і я ўпэўнены, што Расея гэтаму ўсяляк павінна спрыяць”.

Ці павінен афіцыйны Менск пайсьці на саступкі і вызваліць найперш палітзьняволеных?

Спадар Касачоў на гэтае пытаньне адказаў:

“У гэтай тэме вельмі шмат наноснага. Я вітаю тое, што апошнім часам улады Беларусі пайшлі на датэрміновае вызваленьне шэрагу асобаў, якія лічыліся палітвязьнямі. І я спадзяюся, што гэтая сытуацыя ў гэтым кірунку будзе разьвівацца. І з боку ЗША лічыў бы празьмерным гэту сытуацыю такім чынам драматызаваць”.


Намесьнік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Рынкевіч сказаў:

“ЗША як найвялікшая дэмакратычная краіна сьвету найбольш пасьлядоўна абараняла правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі. Лукашэнка вырашыў кінуць выклік ЗША і пачаў эскаляцыю пэўных патрабаваньняў, думаючы, што можна вось так за вусы тузаць моцную дзяржаву, тыгра. ЗША прыйшлі да таго, што зьбіраюцца спыніць дыпстасункі. Да такога не даходзіла нават у час халоднай вайны паміж СССР і ЗША. Лукашэнка ня можа адказваць за ўвесь беларускі народ, вырашаць за нас, даводзіць да такога стану адносіны з ЗША і краінамі дэмакратычнага сьвету”.

Спадар Рынкевіч заявіў, што асноўная саступка, якую павінен зрабіць афіцыйны Менск, — гэта вызваленьне палітвязьняў: Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча.

“Таму, калі й будзе кампраміс, то ён хутчэй за ўсё будзе зьвязаны з праблемай вызваленьня Аляксандра Казуліна і спыненьня крымінальнага перасьледу дэмакратычных актывістаў”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: cccc Горад:: dddddd
03.05.2008 14:05


Міжнародная грамадскасць ацэньвае Лукашэнку, як пачвара за несудовыя забойс-твы сваіх палітычных апанэнтаў ў мінулым і пасадкі за краты цяпер, яго лігітымнасьць нулявая, ён даўно не ўязны ў цывілізаваным Сьвеце. У Беларусі ён зрабіў уладу сталіністаў расейскага капыла і зладзяёў для раскраданьня дзярж. бюджэта праз фірмы прэзыдэнтуры і адмыўкі грошай ў нафта–газавых афэрах (разам з рабом Крамлёўскіх галер яны ўжо укралі за 50 млрд. USD). Тое што Лукашэнка цяпер вырабляе з палітычнымі апанэнтамі - дробязь у параўнаньні з яго злачынствамі ў недалёкім мінулым. Амэрыканцы яго моцна прыціснулі арыш-таваўшы ў сваім банку на карэспандэнцкім рахунку за 1 млрд. USD на нафтавыя афэры ў Венэсуэле і яны не саступяць маючы такі козыр ціску на Лукашэнку. Фактычна гульня ідзе аб тым каб “бацьку” ўсіх беларусаў сапхнуць наогул. Такі “бізнясовец”, што не ведае як ходзяць грошы па Сьвеце і уляпаўся з 1 млрд. USD, грызецца з усім Сьветам без канца, зрабіўся непатрэбны расейскім мафіёзі з Крамля, бо грошы ў 1,5 млрд USD гэты ж зух пазычыў у таго ж раба з Крамлёўскіх галер. Дарэчы, “бацька” забыўся разлічыцца з сем’ямі двух зьбітых п’янымі беларускімі лётчыкамі амэрыканскіх паваетраных балёністаў, а сьмерць сваіх грамадзян Амэрыка ніколі і нікому не даруе... З такіх бздур, аналізаў і прапаноў ЗША, што піша на Свабодзе карумпаваны халоп “бацькі” Чаргінец можна толькі пасьмяяцца з-за іх неадэкватнасьць рэальнасьці і дзіцячай наіўнасьці.15 панам накшталт Чаргінца “бацькі” толькі што абяцаў нары ў сваім звароце “гораду і Сьвету”.


Імя:: Владимир
04.05.2008 15:28

Нет никакого дипломатического конфликта. Просто достаточно себя спросить - чего добиваются американцы.


Імя:: aaa Горад:: Overseas
05.05.2008 06:42

А камэнтаваць тут трэба гісторыю больш ранейшую. Пан Лукашэнка зрабіў памылку тады, калі яму прыйшло ў голаву прадаваці зброю сябру ўсіх рэвалюцыянэраў і наркамафіі ў Лацінскай Амэрыцы Х. Чавэсу пад самым носам у ЗША і гандляваць нафтай Вэнэсуэлы ў піку нафтавым кампаніям ЗША на рынку ЗША. 1,5 млрд. даляраў на зброю з Беларусі ад рэвалюцыянера Хуго пасьпяхова заблякавалі ў банках у Лондане, а больш за 1 млрд. Пуцінскага крэдыта Беларусі на нафтавыя афэры ў Вэнэсуэле Лукашэнка пасьпяхова перавёў на карэспандэнцкі рахунак “БелНафтаХім” у ЗША дзе і уляпаўся пад замарозку грошай да лепшых часоў. Такім чынам Лукашэнку падставіў і Пуцін з сваёй чарговай спэцапэрацыяй па аншлюсу Беларусі ў склад Расейскай імпэрыі, бліскуча спрацавала пані амбасадарка Карэн Стюарт і каманда вывядоўцаў з ЦРУ ЗША што працавалі ў Менску. Усё што пайшло далей з дыпляматамі – гэта ўжо акты адчаю і спробы замаскаваць тое, што Беларусью кіруе каманда малаграматных вясковых дзядзек апанаваных жаданьнем да канца разграбіць Беларусь і пад прымусам расейскіх чэкістаў здаці яе ў Расею. Лукашэнку трэба хучэў скасоўваць у Беларусі сьмяротнае пакараньне, каб застацца ў жывых, бо несудовыя растрэлы яму і яго шайцы ніхто не даруе, а раскрадзены гэтай шайкай бюджэт РБ будуць шукаці па ўсім Сьвеце вельмі доўга тыя, хто яго сапхне ад карыта... Кіраваць РБ – гэта не дзяцей рабіці для адзінокіх цётак пры жывой жонцы.

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks