Палітыка

ЗША не зьбіраюцца далей скарачаць штат амбасады?

23.04.2008 19:30

МЗС Беларусі патрабуе пакінуць у Беларусі 5 амэрыканскіх дыпляматаў. Часовы павераны ў справах ЗША ў Менску Джонатан Мур выказаў пратэст у сувязі з новымі патрабаваньнямі.


Прызначаны ў сакавіку намесьнік Дзяржсакратара ЗША у пытаньнях Эўропы і Эўразіі Дэйвід Меркель распавёў Еўрарадыё, што ЗША не зьбіраюцца далей скарачаць штат амбасады ў Беларусі і па-ранейшаму чакаюць ад беларускіх уладаў вызваленьня Аляксандра Казуліна. На думку палітыка, нічога ня можа ізаляваць Беларусь болей, чым працяг палітычных перасьледаў у краіне.
 
Меркель: "Улады напачатку запатрабавалі скараціць штат нашай амбасады да 17, і мы гэта зрабілі. Але затым яны беспадстаўна і неагрунтавана запатрабавалі яшчэ большага скарачэньня - да 5 або 6 асобаў. Мы не выканалі гэтае патрабаваньне, лічым яго непажаданым і ўпэўненыя, што правільным першым крокам было б вяртаньне нашай амбасадаркі ў Менск".

МЗС Беларусі патрабуе пакінуць у Беларусі 5 амэрыканскіх дыпляматаў. Часовы павераны ў справах ЗША ў Менску Джонатан Мур выказаў пратэст у сувязі з новымі патрабаваньнямі.

Амбасада ЗША пацьвердзіла факт наведваньня МЗС Беларусі Часовым павераным Джонатанам Мурам.

У часе гэтай сустрэчы ад спадара Мура запатрабавалі прадставіць 30 красавіка сьпіс пяці дыпляматаў, якія застануцца ў Беларусі. Раней беларускі бок заяўляў, што хоча пакінуць па 7 дыпляматаў у кожнай амбасадзе. У сакавіку амэрыканская дыпмісія пад ціскам Менску скараціла свой штат да 17 чалавек.

Спадар Мур выказаў пратэст супраць гэтага новага патрабаваньня і назваў яго беспрэцэдэнтным і неапраўданым крокам беларускіх уладаў, які прывядзе да сур'ёзных наступстваў.

Ён сказаў таксама, што паінфармуе Дзярждэпартамэнт ЗША і прадставіць адказ у патрэбны час.

Апрача таго спадар Мур выказаў пратэст супраць адмовы ў доступе да арыштаванага КДБ грамадзяніна ЗША Эманіула Зэльцэра, якога амбасада ня можа наведаць з 27 сакавіка, і выказаў занепакоенасьць станам ягонага здароўя.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Тарас на Парнасе
24.04.2008 14:32

Такое ўражанне, што каб "нармальна" існаваць, беларускаму рэжыму трэба з ўсімі сварыцца, асабіста з ЗША.


Імя:: Максім
24.04.2008 16:32

Стары як сьвет закон утрыманьня ўлады - калі народ непакоіцца, накіруй яго ўвагу на зьнешняга ворага, нават калі гэта толькі цяўканьне моські на слана. З расейцамі "адваявалі", цяпер зноў з амэрыканцамі валтузімся

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ