Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі цэнтар у Канзасе <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />

  • Сяргей Навумчык

У Вінфэлдзе (штат Канзас, ЗША) адкрыўся Цэнтар беларускіх дасьледаваньняў пры Паўднёва-Заходнім каледжы.

Фотарэпартаж з адкрыцьця цэнтру.



Каледж наведалі ганаровыя госьці -- старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла і былы Старшыня Вярхоўнага Савету 12-скліканьня Станіслаў Шушкевіч. На здымку крайні справа – адзін з выканаўчых дырэктараў Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў д-р Андру Шэпард.



Прамаўляе першы амбасадар ЗША ў Беларусі д-р Дэвід Суорц. Справа - адзін з выканаўчых дырэктараў Цэнтру, прафэсар Паўліна Сурвіла, зьлева – палітоляг Алесь Лагвінец..

У гонар адкрыцьця Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў у каледжы былі ўзьнятыя сьцягі краінаў Эўразьвязу, ЗША і Канады, а таксама бел-чырвона-белы сьцяг


У дыскусіі ўзялі ўдзел Станіслаў Шушкевіч і Івонка Сурвіла.


Цэнтар атрымаў у падарунак беларускія кнігі, у тым ліку – і з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. ХХ1 стагодзьдзе”.


Сярод ўдзельнікаў адкрыцьця Цэнтру – прадстаўнікі беларускай дыяспары.


Станіслаў Шушкевіч выступіў з лекцыяй, прысьвечанай пэрспэктывам дэмакратызацыі Беларусі.



Прафэсар унівэрсытэту Ватэрлоо (Канада) Зіна Гімпілевіч прадставіла сваю новую кнігу “Беларуска-габрэйскія пісьменьнікі ХХ стагодзьдзя. Паходжаньне, гісторыя, дыскурс і біяграфіі”, выдадзеную Цэнтрам на беларускай і ангельскай мовах.


Канцэрт Сяржука Сокалава-Воюша.


Сьпявачка з Нью-Ёрку Вольга Казак пазнаёміла са сваімі старымі і новымі песьнямі.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG