Эканоміка

Расея пачала скупляць беларускія банкі?

04.04.2008 11:37

Зьнешняя запазычанасьць беларускіх банкаў упершыню дасягнула трох мільярдаў даляраў. Гэта вынікае з тых лічбаў, якія назваў, выступаючы ў Савеце Рэспублікі, старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Пётар Пракаповіч.


Паводле ягонай інфармацыі, летась зьнешняя запазычанасьць узрасла больш чым на два мільярды даляраў. А ў першым квартале 2008 году банкі дадалі яшчэ паўмільярда. Пётар Пракаповіч сказаў: “Мы актыўна карыстаемся зьнешнімі пазыкамі, але, натуральна, так, каб не парушыць бясьпеку функцыянаваньня нашай банкаўскай сыстэмы”. 

Былы старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч у інтэрвію “Свабодзе” адзначыў, што беларуская банкаўская сыстэма апошнім часам ўсімі спосабамі спрабуе прыцягнуць як мага больш замежнага капіталу:

“Можна нават сьцьвярджаць: сёлета пачынаецца раздзяржаўленьне беларускіх банкаў. Аб’яўлена, што кантрольныя пакеты двух буйных дзяржаўных банкаў (“Прамбудбанк” і “Інвэстбанк”) прададуць замежнаму капіталу. Яшчэ два буйных дзяржаўных банкі (“Беларусбанк” і “Аграбанк”) выстаўляюць на продаж прыкладна па 15% сваіх акцыяў. Карацей, аж сем банкаў зьбіраюцца прадаць за мяжу значную частку сваіх актываў.

Думаю, што такія надзвычайныя дзеяньні перадусім тлумачацца жаданьнем прыцягнуць інвэстыцыі ў беларускую эканоміку праз банкаўскую сфэру”

Кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук таксама пацьвярджае, што працэс распродажу беларускіх банкаў пачаўся. Экспэрт зьвяртае ўвагу на тое, што акцыі беларускіх банкаў закупляюць пераважна расейскія фінансісты:

“Тое, што мы бачым сёньня, ёсьць рэалізацыя пляну Крамля на ўстанаўленьне поўнага кантролю расейскіх банкаў над беларускай банкава-фінансавай сыстэмай.

Думаю, за два гады расейцы змогуць уцягнуць беларускія прадпрыемствы ў даўгавую варонку, выйсьця зь якой ужо ня будзе. Расейцы будуць прапаноўваць прывабныя крэдыты, каб завабіць наш дырэктарат, які яшчэ не мае досьведу працы ў такіх умовах”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
04.04.2008 22:03

Союз с Россией должен начинаться прежде всего с банковской системы. Без единых финансов все союзы обречены или будут лишь на словах.
Полностью поддерживаю.


Імя:: Юра
05.04.2008 00:21

Дмитрий, а можа едзце туды і аб ядноўваецеся са сваёй Расіяй? А?


Імя:: Viales
07.04.2008 02:08

Працягваецца доўгатэрміновы план па акупацыі Беларусі імпэрскай Расеяй. Хутка ўсе банкі і буйныя прадпрыемствы Беларусі стануць расейскімі. Мову ўжо забаранілі (закрыцьцё беларускамоўных школ і дзіцячых садкоў, прыняцьце новых правілаў беларускай мовы). Такім чынам асіміляцыя працягваецца. Нацыя бяз мовы ня можа лічыцца нацыяй. А далей - ужо фармальнае перасоўваньне расейскай мяжы на захад...

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks