Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ліквідавалі “ІнвэстПрамБанк”?


Нацыянальны банк Беларусі ліквідаваў “ІнвэстПрамБанк”.


Гэту фінансавую ўстанову стварылі прадпрымальнікі зь Вялікай Брытаніі. Скарыстаўшыся тэрыторыяй Свабоднай эканамічнай зоны, яны зарэгістравалі банк з мінімальна магчымай сумай уласнага капіталу – у памеры 500 тысчаў эўра.

Аднак летась зьмяніўся Банкаўскі кодэкс Беларусі. Цяпер мінімальная сума ўласнага капіталу складае ўжо 5 мільёнаў эўра. Заснавальнікі “ІнвэстПрамБанку” не захацелі пераходзіць на новыя ўмовы працы.

Былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч лічыць, што згаданае рашэньне адпавядае беларускаму заканадаўству: “Гэта ўжо другі банк, ліквідаваны з гэтай прычыны. Усе банкі былі своечасова папярэджаныя пра зьмены і справа іх уладальнікаў – працягваць сваю дзейнасьць у Беларусі ці не. Магчыма, у краінах з рынкавай эканомікай да гэтага справа не дайшла б. Але ж у нас эканоміка адміністратыўная”.

XS
SM
MD
LG