Палітыка

Менск зноў патрабуе скарачэньня штату амбасады ЗША

31.03.2008 16:35

Сёньня ў МЗС Беларусі зноў выклікалі часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Джонатана Мура.


Яму была ўручаная новая нота аб скарачэньні колькасьці амэрыканскіх дыпляматаў у Менску. Беларускі бок пайшоў на самастойнае скарачэньне штату сваёй амбасады ў ЗША, з тым, каб і Злучаны Штаты адпаведна скарацілі сваю амбасаду. Гэта робіцца “у сувязі з неаднаразовай адмовай амэрыканскага боку скасаваць дадатковыя абмежавальныя захады эканамічнага характару ў адносінах да канцэрну “Белнафтахім” і з-за пасьлядоўнай лініі адміністрацыі ЗША на згортваньне кантактаў з беларускім бокам”,-- гаворыцца ў паведамленьні МЗС.

На мінулым тыдні колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску пад ціскам МЗС Беларусі была скарочаная амаль удвая -- да 17 чалавек. Колькі цяпер беларускі бок патрабуе скарацілі і ў якія тэрміны – пакуль невядома.

У пасольстве ЗША пакуль не камэнтуюць сытуацыю.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: ddd Горад:: zza
31.03.2008 21:00

Лепш Лукашэнку зачыніці свой тэатар і не ганьбіць усю Беларусь. Роўна нічога ён не зробіць ЗША нават калі зачыніць амбасаду ЗША у Менску. Гэта розныя
рэчы супердзяржава і ягоны калгас-Беларусь.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb