Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь зноў настойвае на скарачэньні пэрсаналу амбасады ЗША


У Міністэрства замежных спраў Беларусі запросілі Часовы паверанага ў справах Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Рэспубліцы Беларусі Джонатан Мур.


“Увага прадстаўніка ЗША была зноў зьвернутая на настойлівую рэкамэндацыю беларускага боку аб скарачэньні колькасьці пэрсаналу амбасады ЗША ў Менску” — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні МЗС Беларусі.

Дыпляматычны канфлікт паміж дзьвюма краінамі ўзьнік пасьля таго, як ЗША ўвялі абмежавальныя захады датычна дзяржаўнага канцэрну “Белнафтахім”. Амбасадара Беларусі ў ЗША Міхаіла Хвастова адклікалі “для кансультацыяў”. Адначасна беларускія ўлады настойліва рэкамэндавалі амбасадарцы ЗША Карэн Ст’юарт таксама пакінуць Беларусь з аналягічнай мэтай. 12 сакавіка яна выехала зь Беларусі.
XS
SM
MD
LG