Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША чакаюць вызваленьня ўсіх палітвязьняў


Джонатан Мур

Джонатан Мур

Намесьнік амбасадара ЗША ў Беларусі Джонатан Мур патлумачыў пазыцыю амэрыканскага боку адносна вызваленьня палітвязьняў Зьмітра Дашкевіча і Мікалая Аўтуховіча.


“Амбасада ЗША ў Беларусі вітае вызваленьне палітзьняволеных Мікалая Аўтуховіча і Зьмітра Дашкевіча. Спадзяёмся, што гэты працэс будзе мець працяг. І пакуль ня вызваляць усіх палітзьняволеных, пазыцыя ЗША ня зьменіцца. Павінны вызваліць усіх палітзьняволеных”.

Паводле спадара Мура, пакуль Артур Фінькевіч, Аляксандар Казулін, Андрэй Клімаў і Юрый Лявонаў застаюцца ў турме, пазыцыя ЗША адносна санкцыяў застанецца нязьменнаю.

XS
SM
MD
LG