Палітыка

У Вене пратэставалі супраць прыезду рэктара Шымава

28.03.2008 15:06

Прадстаўнікі Аўстрыйскага нацыянальнага зьвязу студэнтаў сёньня сустракалі ўдзельнікаў венскай канфэрэнцыі “Беларусь у Эўропе: эканамічнае супрацоўніцтва і палітычны дыялёг”.


Студэнты стаялі з плякатам “Спыніць палітычна матываваныя выключэньні” і карыкатурамі.

Менавіта ў Вене зараз вучыцца скандальна выключаная з Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Тацяна Хома. У 2005 годзе яна ўдзельнічала ў зьезьдзе эўрапейскага студэнцкага зьвязу ў Францыі і была выключаная за тое, што паехала туды без дазволу рэктара. Студэнты, якія стаялі ў пікеце, паводле рашэньня арганізатара канфэрэнцыі атрымалі слова і ў залі. Яны заклікалі прысутных крытычна паставіцца да выступу прафэсара Шымава. І хаця аўдыторыя слухаць выступ не адмовілася, выступаць рэктару Шымаву прыйшлося на фоне лёзунгу пратэсту супраць перасьледу студэнтаў.

У сваім сёньняшнім камэнтары для Радыё Свабода рэктар У.Шымаў сказаў, што ён дзейнічаў у адпаведнасьці з законам аб вышэйшай адукацыі і правіламі ўнутранага распарадку і што Т.Хома працягвае выкарыстоўваць свой выпадак , каб “насіць сарафан палітычна рэпрэсаванай”.



Галоўная дыскусія на канфэрэнцыі прысьвечаная стану палітычных і эканамічных элітаў Беларусі , пошукам грунту для дыялёгу ўладаў і грамадзянскай супольнасьці, а таксама праектам супрацоўніцтва заходніх інвэстараў зь Беларусьсю. Так, кіраўнік афіцыйнага аналітычнага цэнтру ЭКАОМ Сяргей Мусіенка ў сваім выступе прапанаваў у якасьці такога праекту ўзьвядзеньне пад Баранавічамі манумэнта ахвярам Першай Сусьветнай вайны, па прыкладзе лініі Сталіна. Падставай меў бы стаць факт, што ў гэтых мясьцінах некалі праходзіла лінія фронту, дзе палеглі і шмат ахвяраў з 12 аўстрыйскага корпуса.

Прафэсар Леанід Заіка быў бліжэйшым да сучаснасьці і назваў тры галоўныя пункты, якія, на яго думку, могуць зацікавіць аўстрыйскі бізнэс у Беларусі: нафтапрадукты, угнаеньні, малако. На думку Заікі, калі сёньня замежны інвэстар разумна ўкладзе ў эканоміку Беларусі 20 тысяч эўра,то праз 7-8 гадоў гэта будзе мільён.

Практычна ўсе ўдзельнік канфэрэнцыі з аўстрыйскага боку дэманстравалі сваю дасьведчанасьць пра апошнія падзеі ў Беларусі. Спадар Дутлік, кіраўнік інфармацыйнага офісу Эўракамісіі ў Вене ізноў нагадаў, што Эўразьвяз чакае вызваленьня А.Казуліна і што патрабаваньне вызваленьня ўсіх палітвязьняў не адклікаецца і не можа быць зьмененае.

І яшчэ пра сымбалічны фон канфэрэнцыі. Размова пра шляхі каапэрацыі і дыялёгу праходзіць у будынку Аўстрыйскай дыпляматычнай акадэміі разам з выставай фотаплякатаў Алены Адамчык “Беларускі”. Сьцяг ля стала прэзыдыюму мне спачатку здаўся беларускім – толькі на самой справе гэта было палотнішча сьцягу аўстрыйскага, дзе камбінацыя палосак чырвона-бела-чырвоная.




Пікет перад пачаткам канфэрэнцыі




Выступ рэктара У.Шымава на фоне лёзунгу з пратэстам







Прадстаўнік АБСЭ чытае студэнцкую ўлётку 

>Фота: Тацяна Аляксеева
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-9 (з 9)
Імя:: Мікола Горад:: Летува
28.03.2008 15:43

Мова канфэрэнцыі расейская\нямецкая - нават пры Гітлеру беларусам дазвалялі размаўляці па беларуску...
Ганьба Аўстрыі.


Імя:: Влад Горад:: Вена
28.03.2008 16:06

Иди ты Миколаа знаеш куды. Дзе перкладчыкау узяць, выучыся и прыязжай у Аустрыю, будзеш перакладаць. Таки разумны.


Імя:: Васіль
28.03.2008 18:33

А дзе ж беларусачкі? Чаму не перакладалі?


Імя:: Глада Горад:: Прага
28.03.2008 18:50

Ідэя добрая. Можа бы было добра каб падобныя канфэрэнцыі праводзілі на 3х мовах зь перакладам. Мяркую, што ў Еўропе гэта магчыма бязь вялікіх праблемаў.


Імя:: Хамурапі Горад:: Гомель
28.03.2008 22:37

Крывадушны чалавек. Дапусцім, ён быў вымушаны дзейнічаць, маючы загад зверху і кіруючыся "заканадаўствам". Але ён нічога не сказаў пра асабістую пазіцыю. Яе ў яго няма?


Імя:: Козіч
28.03.2008 23:45

Малайцы, добры "прыём" арганізавалі:).


Імя:: Васіль Горад:: Oostende
29.03.2008 07:53

прафэсару Заіку: 20 тысяч - мала, гэта не грошы для бізнесу. лепей адразу мільёнаў 200. і не чакаць 7-8, а ўжо праз год можна крыж паставіць і на прыбытку, і на ўнёсак.... )))


Імя:: гэля Горад:: чэрыкаў
29.03.2008 08:56

у нашай вёсцы кажуць, што калі казулін быў рэктарам, ён рабіў гэтак жа. увогуле, шымава можна было сустракаць са словамі 'danke schön'..каб не выключэньне з гэтай установы, наўрад ці ўдалося б атрымліваць адукацыю ў вене. а пікеты можна ладзіць таксама ля 'reiffeisenbank', які выдае крэдыты рэжыму


Імя:: Mikola To;Влад Горад:: Lietuva
29.03.2008 08:56

Надта многа смутку ў пана, я ведаю 6 моваў, на сёмай чытаю, таму нельга казаці, што беларусы тупыя і іх трэба прымусова вучыць мовам. Але сапраўды, калі рэктар БГУ тупа валодае толькі адной мовай і тая замежная мова каляністаў, то гэта ніжэй усялякай крытыкі і хочацца плакаць за нашу Бацькаўшчыну як яе гвацяць усялякія саўкі і манкурты. Што датычыць
аўстрыякаў, то ім можна і паспачуваць - эурапэйская нацыя, а інтэлекту і веданьня пратаколу, павагі да беларусаў не хапае.

Камэнтары 1-9 (з 9)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ