Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Алесь Бяляцкі
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Беларусь адклікае свайго пасла з ЗША

07.03.2008 16:29

Беларусь адклікала свайго амбасадара з ЗША і парэкамэндавала амбасадару ЗША ў Беларусі пакінуць краіну.


У заяве Міністэрства замежных справаў Беларусі гаворыцца, што рашэньне адклікаць для кансультацыяў амбасадара Міхаіла Хвастова было прынятае ў сувязі з увядзеньнем санкцыяў супраць канцэрну “Белнафтахім”.

У заяве між іншага зазначаецца, што “Злучаныя Штаты Амэрыкі, праігнараваўшы раней дасягнутыя дамоўленасьці, парушылі ўзгоднены альгарытм дзеяньняў у справе нармалізацыі дачыченьняў і ўвялі дадатковыя абмежавальныя захады эканамічнага характару ў дачыненьні да прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім”.

МЗС заяўляе, што захады Беларусі ў адказ будуць насіць жорсткі характар. Пра зьмест гэтых захадаў амэрыканскі бок “быў раней паінфармаваны ў папярэднім парадку“. Адным з такіх крокаў зьяўляецца адкліканьне ў Менск для кансультацыяў пасла Рэспублікі Беларусь у ЗША Міхаіла Хвастова. Адначасна ўрад Рэспублікі Беларусь прапануе паслу ЗША ў Менску Карэн Ст'юарт “пакінуць Беларусь з той самай мэтай”.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: czalex
07.03.2008 16:21
Зашчамілі лукашыстаў

Імя:: Чмут
07.03.2008 16:48
Дык вось аб чым Лу і Пу гаварылі ўчора па тэлефоне!

Імя:: Миронов Константин
07.03.2008 18:12
Лучше бы войну объявили.

Імя:: cioma
07.03.2008 18:27
Ну што, спадарства, працэс ідзе! Вось і Бута арыштавалі, і калі давядуць справу, шмаааат цікавага высьветліцца пра ролю лукі і яго атачэньня у кантрабандзе зброі (як і про ролю расеі).

Імя:: Васiль
07.03.2008 19:12
Как я понимаю, луке срочно понадобился вражеский контекст с США. По звонку сверху мидовцы чего-то там почитали на американском правительственном вебсайте и "вытянули" усиление санкций. Послу тоже велели съезжать. Возможные причины или их комбинация: 1) закрыть все протокольные возможности по раскрутке торговли оружием с участием луки 2) отсутствие вразумительных аргументов, почему не выпускают Козулина 3) ...?

Імя:: Astalop
07.03.2008 19:35
Кали ласка, пайшли заутра на плошчу, я адчуваю, што мы здабудзем там сваю перамогу

Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
07.03.2008 20:00
Сейчас нужно не прогибаться и тянуть время. Смена власти в США и России сделает свое дело.

Імя:: Вячак
07.03.2008 21:06
Асталоп,калi у нашае апазыцыi,ды у народзе будзе салiдарнасьць,дык лукi ужо не было б.(я хоць зараз выйду,але што з гэтага)?

Імя:: расюк Горад:: могилёв
08.03.2008 11:51
УВАЖАЕМЫЕ ГОСПОДА!
ТО, ЧТО ДЕЛАЕТЬСЯ, ВСЕ К ЛУЧШЕМУ.
ВСЯ БЕДА В НАС, "ПАМЯРКОВНЫХ".
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile