Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША рыхтуюць беспрэцэдэнтны адказ на расейскія кібэратакі, — СМІ


Ілюстрацыя ©Shutterstock
Ілюстрацыя ©Shutterstock

Злучаныя Штаты плянуюць правядзеньне беспрэцэдэнтных таемных апэрацый супраць абʼектаў у Расеі ў адказ на расейскае ўмяшаньне ў амэрыканскі перадвыбарчы працэс, перадае тэлекампанія NBC са спасылкай на крыніцы ў амэрыканскіх разьведслужбах.

Паводле зьвестак NBC, спэцыялістам ЦРУ было дадзена заданьне падрыхтаваць прапановы аб кібэрапэрацыях у Расеі, мэта якіх — выставіць крамлёўскае кіраўніцтва ў непрыемным для яго выглядзе. Пра якія апэрацыі ідзе гаворка, невядома, але ў распараджэньні амэрыканскіх спэцслужбаў знаходзіцца велізарная колькасьць дакумэнтаў, зьвязаных зь «непрывабнай», як выказаліся суразмоўцы NBC, тактыкай Уладзімера Пуціна. Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў у інтэрвію для папулярнай праграмы Meet the Press, што Белы дом дае сыгнал Пуціну. «Гэта адбудзецца ў момант, які мы абяром, у абставінах, якія дазволяць атрымаць найбольшы эфэкт», — сказаў Байдэн.

Абмеркаваньні наконт адказу на расейскія хакерскія атакі вядуцца спэцыялістамі адміністрацыі Абамы даўно. Да гэтага часу яны не маглі прыйсьці да згоды, якім павінен быць адказ: ці правесьці таемныя кібэрапэрацыі, ці ўвесьці санкцыі супраць расейскага кіраўніцтва.

7 кастрычніка міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША і ўпраўленьне нацыянальнай выведкі краіны выпусьцілі сумесную заяву, у якой афіцыйна абвінавацілі расейскія ўлады ў арганізацыі кібэратакі на амэрыканскія палітычныя структуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG