Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хакеры з Расеі маглі атрымаць доступ да выбарчых сьпісаў Флорыды


©Shutterstock

©Shutterstock

Расейскія хакеры, хутчэй за ўсё, ажыцьцявілі сэрыю кібэратак на сэрвэры прыватнай кампаніі, якая захоўвае зьвесткі пра выбаршчыкаў штату Флорыда, паведамілі ў сераду ўвечары прадстаўнікі ФБР.

Флорыда — адзін з штатаў, якія маюць вялікае значэньне для вызначэньня пераможцы прэзыдэнцкіх выбараў. Яна сярод нешматлікіх так званых «штатаў, што вагаюцца», дзе ні ў аднаго з кандыдатаў няма адназначнай перавагі над супернікам. Сёньня кандыдатка ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан лідзіруе там, паводле апытаньняў, з невялікім адрывам ад рэспубліканца Дональда Трампа.

Аналягічныя ўзломы, у выніку якіх была выкрадзена інфармацыя пра дзясяткі тысячаў выбаршчыкаў, адбыліся ў апошнія дні таксама ў Ілінойсе ды Арызоне. Яшчэ некалькі штатаў паведамілі пра падазронае сканаваньне базаў зьвестак іх выбарчых радаў, што нярэдка зьяўляецца прэлюдыяй да хакерскага нападу.

У наступныя дні фэдэральныя ўлады праінструктуюць адміністратараў штатных выбарчых камісій аб мэтадах распазнаньня падазронага трафіку ў іх кампутарных сетках.

Як паведамляюць афіцыйныя асобы, хакеры атакуюць тыя зьвёны выбарных электронных сетак, якія зьмяшчаюць рэгістрацыйныя зьвесткі пра выбаршчыкаў, а ня тыя, што робяць падлік галасоў ці фіксуюць, за якога кандыдата быў пададзены бюлетэнь.

У заяве, апублікаванай у мінулую пятніцу, Злучаныя Штаты ўсклалі на Расею адказнасьць за выкрыцьцё баз зьвестак Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі і іншых палітычных арганізацый. Кампутарныя сеткі выбарчых радаў не называліся ў якасьці аб'ектаў увагі расейскіх хакераў.

XS
SM
MD
LG