Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі: абвінавачваньні з боку ЗША ў хакерскіх нападах бяздоказныя


Намесьнік кіраўніка міністэрства замежных справаў Расеі Сяргей Рабкоў заявіў, што абвінавачваньні ЗША ў датычнасьці Расеі да хакерскіх нападаў на амэрыканскія палітычныя інстытуты не падмацаваныя канкрэтнымі фактамі.

Раней міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША і ўпраўленьне нацыянальнай выведкі краіны выпусьцілі сумесную заяву, у якой афіцыйна абвінавацілі расейскія ўлады ў арганізацыі кібэратакі на амэрыканскія палітычныя структуры.

«Доказная база настолькі сур’ёзных абвінавачваньняў цалкам адсутнічае», — гаворыцца ў камэнтары Рабкова.

XS
SM
MD
LG