Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З кватэры Алеся Бяляцкага зьнялі арышт, бо ён быў памылковым


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Пра гэта 28 студзеня праваабаронцу Алесю Бяляцкаму паведамілі з аддзелу прымусовага выкананьня Партызанскага раёну Менску.

Бяляцкі абскардзіў пастанову пра арышт часткі ягонай кватэры, дзе ён жыве зь сям’ёй.

Пастанову пра накладаньне арышту на 18/100 долі кватэры вынес загадчык сэктару № 2 аддзелу прымусовага выкананьня.

Алесь Бяляцкі абскардзіў яе на імя начальніка аддзелу.

У сваім адказе аддзел прымусовага выкананьня паведаміў, што Бяляцкаму адмоўлена ў скарзе «у сувязі з тым, што адпалі падставы для задавальненьня ці адмовы ў задавальненьні патрабаваньняў».

З тлумачэньня вынікае, што суд Першамайскага раёну Менску адклікаў вынесены ім выканаўчы ліст з аддзелу прымусовага выкананьня Партызанскага раёну Менску ў сувязі з «памылковым накіраваньнем дадзенага выканаўчага ліста», паведамляе «Вясна».

На падставе гэтага аддзел прымусовага выкананьня Партызанскага раёну адклікаў пастанову аб накладаньні арышту на маёмасьць Бяляцкага і пастанавіў завяршыць выканаўчую вытворчасьць.

24 лістапада 2011 году суд Першамайскага раёну Менску асудзіў старшыню Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага на 4,5 году пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці, якая належала яму на праве ўласнасьці — у тым ліку кватэры, у якой знаходзіўся офіс «Вясны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG