Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека патрабуе ануляваць судзімасьць Бяляцкага


Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека накіравала ліст міністру замежных спраў Беларусі Ўладзімеру Макею.

Тэкст звароту прыводзіцца на сайце Праваабарончага цэнтру «Вясна».

У звароце нагадваецца пра меркаваньне Камітэту па правах чалавека ААН, які ў 2014 годзе, калі Алесь Бяляцкі яшчэ быў за кратамі, прызнаў, што Беларусь парушыла правы Бяляцкага на свабоду і асабістую недатыкальнасьць, на справядлівы судовы разбор і на свабоду асацыяцыяў.

Пры разглядзе справы Бяляцкага беларускія суды, як сьцьвярджаецца ў дакумэнце, адхілілі доказы таго, што сродкі на фінансаваньне дзейнасьці «Вясны» прызначаліся і выкарыстоўваліся менавіта на названыя мэты, а не як асабістыя сродкі Бяляцкага, і не разглядалі справу з пункту гледжаньня гарантыяў права на свабоду асацыяцыяў. У працэсе разгляду крымінальнай справы парушалася і прэзумпцыя невінаватасьці, што выявілася ў інфармацыі дзяржаўных СМІ і выказваньнях Лукашэнкі пра віну Бяляцкага яшчэ да вынясеньня прысуду.

Камітэт па правах чалавека патрабаваў пераглядзець хадайніцтва аб рэгістрацыі «Вясны» ў адпаведнасьці зь Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, ануляваць судзімасьць Бяляцкага і сплаціць яму належную кампэнсацыю, у тым ліку пакрыць судовыя выдаткі, а таксама прадухіліць падобныя парушэньні ў будучыні, прывёўшы нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасьць зь Міжнародным пактам па правах чалавека.

У лісьце нагадваецца, што згодна з Палажэньнем аб Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адна з задачаў дадзенага міністэрства — кантроль за выкананьнем міжнародных дамоваў дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь і аказаньне судзеяньня ў іх выкананьні.

XS
SM
MD
LG