Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску праходзіць XVII зьезд АГП. Выбіраюць новае кіраўніцтва


Анатоль Лябедзька. XVII зьезд АГП

Анатоль Лябедзька. XVII зьезд АГП

17 ліпеня ў Менску адкрыўся справаздачна-выбарчы зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі. На парадку дня зьезду -- справаздача старшыні партыі Анатоля Лябедзькі; вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў; перавыбары кіраўніцтва партыі.

На зьезд абрана 110 дэлегатаў, прысутнічае каля 80. Як паведаміў старшыня партыі Анатоль Лябедзька перад пачаткам зьезда, плянуецца вылучыць каля 70 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

АГП вылучае кандыдатамі ў дэпутаты 70 чалавек

Зь вітальным словам выступілі госьці — сустаршыні правацэнтрысцкай кааліцыі Юры Губарэвіч і Віталь Рымашэўскі. Яны распавялі аб працы кааліцыі — разамаб’езьдзілі некалькі дзясяткаў гарадоў. У аб’яднаным сьпісе кааліцыі — 91 кандыдат.

Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

Міжнародныя сябры і партнэры вітаюць зьезд: Эўрапейская народная партыя; Кансэрватыўная партыя Нарвэгіі; іншыя замежныя партнэры.

Са справаздачай выступае старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Прамаўляе ён без папер, надрукаванага дакладу няма. Найбольшай каштоўнасьцю зьяўляецца чалавек, яго свабода, годнасьць, кажа ён:

«Мы робім справаздачы кожныя два гады. У Беларусі няма ні легітымнага парлямэнту, ні самакіраваньні. Мы жывем не па законах, а па правілах, якія нам прапануе ўлада. Гэтыя два гады мы былі камандай, якая працуе калегіяльна. Ні адно рашэньне не прымалася аднаасобна, толькі разам, абавязкова дыскутуем. Мы цалкам адкрытыя -- на зьезьдзе прысутнічаюць журналісты зь дзяржаўных СМІ.

Выбарчы кампаніі заўсёды былі для нас выклікам. Мы не ўжываем слова „Выбары“, бо гэта -- гэта адкрыты падлік галасоў, гэта сьвядомы выбар чалавека. А такога няма. Мы ўдзельнічаем толькі ў выбарчых кампаніях. Распавядаем пра сваю праграму „Мільён працоўных месцаў“. Мы ня можам заклікаць да байкоту. Таму пастаянна мяняем тактыку.

Падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі мы правялі сотні сустрэч зь людзьмі. Мы зьбіралі доказы, што ў нас няма свабодных выбараў, што ў нас няма свабоды слова, што ў прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі няма легітымнасьці», -- сказаў Анатоль Лябедзька.

Задачы, якія ставіць партыя:
— Прад’явіць людзям пазытыўную альтэрнатыву.
— Дэлегаваць як мага больш людзей ва ўчастковыя камісіі.
— Павялічыць колькасьць удзельнікаў палітычнага працэсу.

(Працяг будзе)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG