Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кабякоў: «Уваходзіць у СГА будзем». Лукашэнка: «Ці патрэбна нам гэта?»


Андрэй Кабякоў

Андрэй Кабякоў

Аляксандар Лукашэнка сумняецца ў неабходнасьці далучэньня Беларусі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, але даручае ўраду актывізаваць працэс уступленьня краіны ў яе.

«Самае галоўнае пытаньне: ці нам патрэбна гэта ў цяперашніх умовах», — сказаў Лукашэнка на нарадзе аб узаемадзеяньні з СГА, перадае БелТА.

«Яшчэ зусім нядаўна, учора, казалі, што нас там увогуле не хацелі б бачыць. Сёньня нас ужо актыўна да гэтага падштурхоўваюць. Хто? Што, у нас добразычліўцы ў сьвеце ёсьць? Не. У эканоміцы суцэльная канкурэнцыя. І я заўсёды, калі нашы супернікі падштурхоўваюць да нейкіх рэчаў, сурʼёзна задумваюся, з чаго б гэта», — сказаў ён.

«Што застаецца для Сусьветнай гандлёвай арганізацыі ў гэтым сьвеце? Некаторыя мае калегі ў вузкім коле, калі мы абмяркоўваем гэтае пытаньне, кажуць, што СГА фактычна сябе вычарпала», — дадаў Лукашэнка.

Між тым па выніках нарады аб узаемадзеяньні з СГА прэмʼер-міністар Андрэй Кабякоў заявіў журналістам, што Лукашэнка даручыў актывізаваць перамоўны працэс па ўступленьні Беларусі ў СГА.

«Уваходзіць у СГА будзем», — падкрэсьліў Андрэй Кабякоў.

Паводле ягоных слоў, Беларусь мае ўсе шанцы пасьпяхова завяршыць перамоўны працэс аб уступленьні ў СГА ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG