Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт зь Нямеччыны: зь Беларусі трэба зьняць санкцыі, каб яна стала мадэратарам дыялёгу па Данбасу


Вольфганг Зэндэр

Вольфганг Зэндэр

Беларусь можа заняць больш актыўную пазыцыю ў працэсе мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе.

Такое меркаваньне выказаў праграмны дырэктар па Беларусі фонду ім. Конрада Адэнаўэра Вольфганг Зэндэр на канфэрэнцыі, прысьвечанай гадавіне менскіх дамоўленасьцяў.

Паводле ягоных слоў, год таму беларусы сыгралі вялікую ролю ў пошуку шляхоў вырашэньня канфлікту на Данбасе. Пры гэтым гэтыя дзеяньні моцна паўплывалі на тое, як бачаць афіцыйны Менск на Захадзе. Між тым Зэндер лічыць, што Беларусь магла б у большай ступені ўплываць на працэс мірнага ўрэгуляваньня канфлікту на Данбасе. Па-першае, таму што Беларусь разглядаецца ўсімі ўдзельнікамі канфлікту як нэўтральны бок. Па-другое, у Менску існуе добрае разуменьне рэгіянальнай спэцыфікі, а сама Беларусь вельмі зацікаўленая ў вырашэньні канфлікту.

«Менск мог бы стаць новай Жэнэвай або Хэльсынкі для дасягненьня ўсеагульнага дабрабыту, паколькі гэта прымальнае месца для ўсіх бакоў. Але Беларусь павінна паводзіць сабе больш актыўна. Ня проста быць месцам перамоваў, але і кіраваць і спрыяць перамовам», — заявіў экспэрт зь Нямеччыны.

Аднак для таго, каб Беларусь сапраўды заняла больш актыўную пазыцыю ў мірным працэсе, павінны быць выкананыя тры ўмовы.

«Па-першае, гэта інтэнсыфікацыя ўзаемадзеяньня з тымі інстытутамі, якія маюць цяпер дрэнныя адносіны з Расеяй — ЭЗ і ЗША. Па-другое, неабходная эканамічная дапамога Беларусі для таго, каб даць магчымасьць разьвіваць дыпляматычныя ініцыятывы. Па-трэцяе, трэба зьняць санкцыі зь Беларусі. Гэтыя тры перадумовы дазволяць Беларусі стаць мадэратарам мірнага дыялёгу», — заявіў Зэндэр.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG