Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кастрычніцкай плошчы ў Менску затрымалі Паўла Белавуса і яго цяжарную жонку


Павал Белавус, архіўнае фота
Павал Белавус, архіўнае фота

Дырэктар «Арт-сядзібы» і стваральнік крамы Symbal.by Павал Белавус быў затрыманы ўдзень 26 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Разам зь ім схапілі яго цяжарную жонку Кацярыну Маковіч, але яе праз 20 хвілін адпусьцілі.

Усяго на Кастрычніцкай, дзе хацелі сабрацца нязгодныя з масавымі затрыманьнямі 25 сакавіка, затрыманыя яшчэ дзясяткі чалавек. Свабода вядзе жывую трансьляцыю акцыяў 26 сакавіка ў Менску і іншых гарадах Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG