Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Някляеў перанёс гіпэртанічны крыз. Ён у шпіталі ў Берасьці


Як распавёў Свабодзе дзяжурны нэўроляг Берасьцейскай гарадзкой лякарні хуткай дапамогі Вадзім Гаўрык, Уладзімер Някляеў сапраўды знаходзіцца ў іх у шпіталі:

«Яго стан здавальняючы цяпер. Гіпэртанічны крыз у яго быў, цяпер ён купіраваны».

Свабода: «Але ён у якім стане да вас трапіў: у яго ня было сьлядоў пабояў?»

Вадзім Гаўрык: «Не, не было, не было. Трапіў з высокім ціскам.»

Свабода: «А калі плянуеце выпісаць яго?»

Вадзім Гаўрык: «Ну, гэта некалькі дзён звычайна. Адназначна сказаць нельга, па першых сутках усё добра будзе ці не, таму пару дзён будзе пад мэдычным наглядам».

Мэдык пацьвердзіў, што Ўладзімер Някляеў не знаходзіцца пад міліцэйскай аховай, і яму можна тэлефанаваць, або наведваць заўтра.

Але пакуль мабільны тэлефон спадара Някляева недасяжны.

Уладзімер Някляеў быў затрыманы ў ноч з 24 на 25 сакавіка берасьцейскімі памежнікамі пасьля вяртаньня з Польшчы. У складзе дэлегацыі беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці ён сустракаўся ў Варшаве з польскімі палітыкамі, а 23-га сакавіка яны правялі дыскусію ў Сэйме Польшчы. Сёньня ён зьбіраўся браць удзел у Дні Волі ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG