Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўрачыста запусьцілі 4G-сетку


Ад вечара 17 сьнежня абанэнты МТС у Менску атрымалі звышхуткі мабільны інтэрнэт па тэхналёгіі LTE Advanced. Калі такі зьявіцца ў іншых, невядома.

Мабільны апэратар МТС даў доступ да 4G-сеткі ў Менску 17 сьнежня, што адзначыў урачыстым мерапрыемствам на прыступках свайго галоўнага офісу.

Ліцэнзію на патрэбныя частоты сувязі ў Беларусі атрымала толькі адна кампанія, напаўдзяржаўная-напаўрасейская «Беларускія воблачныя тэхналёгіі», якая павінна была стаць інфраструктурным апэратарам і каардынаваць супольнае будаўніцтва і выкарыстаньне сеткі іншымі апэратарамі. Аднак пакуль 4G-сетку запусьціў толькі МТС, Velcom жа патрабуе больш выгадных умоваў альбо асобных ліцэнзіяў для ўсіх апэратараў, а Life:) не дае камэнтароў.

Тым ня меней, дырэктар інфраструктурнага апэратара Сяргей Паблагуеў падчас цырымоніі назваў праект пасьпяховым, а пра ўдзельнікаў запуску 4G казаў у множным ліку. Таксама з запускам 4G-сеткі менчукоў віншаваў міністар сувязі Сяргей Папкоў і дырэктар кампаніі «Бел Хуавэй Тэхноладжыс», што пастаўляла абсталяваньне для сеткі, Сяо Чжэньдун.

XS
SM
MD
LG