Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усё самае важнае аб дэклярацыі, падпісанай Папам і Патрыярхам у Гаване. ВІДЭА гістарычнай сустрэчы

абноўлена

Папа Рымскі Францішак і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл
Папа Рымскі Францішак і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл

Папа Рымскі Францішак і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сустрэліся ў аэрапорце Гаваны.

Па выніках сустрэчы Папа і Патрыярх падпісалі сумесную дэклярацыю, у якой закранутыя пытаньні, датычныя двухбаковых адносін і міжнароднай палітыкі.

У сумеснай заяве Папа і Патрыярх заклікалі вернікаў ва Ўкраіне спыніць канфлікт у краіне. Таксама яны заклікалі міжнародную супольнасьць да абароны хрысьціян на Блізкім Усходзе, дзе прыхільнікі хрысьціянства падвяргаюцца ганеньням, ды зьяднацца ў барацьбе супраць тэрарызму, сьведчыць дэкларацыя, падпісаная кіраўнікамі дзьвюх цэркваў на сустрэчы ў аэрапорце імя Хасэ Марці ў Гаване. Рэлігійныя лідэры таксама заклікалі ня быць абыякавымі да ўцекачоў, што грукаюць у дзьверы багатых краін, і асудзілі культуру спажываньня, зьвязаную з багацьцем. «Нястрымнае спажываньне, характэрнае для некаторых найбольш развітых дзяржаваў, імкліва вычэрпвае рэсурсы плянэты», — адзначаецца ў дакумэнце.



У дэкларацыі таксама асуджаюцца аднаполыя шлюбы і падкрэсьліваецца, што сям’я заснавана на шлюбе як акце свабоднага і вернага каханьня паміж мужчынам і жанчынай:

«Іншыя формы сужыцьця цяпер ураўноўваюцца з гэтым саюзам, а асьвячоныя біблейскай традыцыяй уяўленьні аб бацькоўстве і мацярынстве як асаблівым пакліканьні мужчыны і жанчыны ў шлюбе выцясьняюцца з грамадзкай сьвядомасці», — гаворыцца ў дакумэнце.

У дэклярацыі Патрыярх і Папа выказалі смутак з-за страты адзінства цэркваў і надзею, што іх сустрэча натхніць хрысціян усяго сьвету на малітву аб поўным адзінстве цэркваў. Папа і Патрыярх падкрэсьлілі, што яны — не супернікі, а браты.

​«Гэта была вельмі зьмястоўная гутарка, якая дала магчымасьць зразумець і адчуць пазыцыі адзін аднаго, і яе вынікі даюць магчымасьць сказаць, што сёньня дзьве царквы могуць актыўна сумесна працаваць, абараняючы хрысьціян па ўсім сьвеце», — паведаміў пасьля сустрэчы Патрыярх Кірыл.

Кірыл раней ужо асабіста сустракаўся з папярэднімі папамі — Янам Паўлам II і з Бэнэдыктам XVI. Гэта было яшчэ да таго, як ён заняў пасаду патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі.

Папа Францішак прымярае самбрэра, якое атрымаў ад мэксіканскага журналіста ў аэрапорце Гаваны
Папа Францішак прымярае самбрэра, якое атрымаў ад мэксіканскага журналіста ў аэрапорце Гаваны

Патрыярх Кірыл ускладае вянок да манумэнта нацыянальнаму герою Кубы Хасэ Марці ў Гаване
Патрыярх Кірыл ускладае вянок да манумэнта нацыянальнаму герою Кубы Хасэ Марці ў Гаване

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG