Аляксея К. абвінавачваюць паводле артыкулу 364 КК Рэспублікі Беларусь («гвалт у дачыненьні супрацоўніка праваахоўных органаў»).
Працэс будзе праходзіць у судзе Цэнтральнага раёну Менску, пачатак у 10.30.
Увечары 18 ліпеня 2016 году Аляксей разам зь сябрам быў затрыманы амапаўцамі за расьпіваньне сьпіртных напояў у публічным месцы. У аўтазаку праваахоўнікі зьбівалі непаўналетніх і пагражалі ім сэксуальным гвалтам.
Супрацоўнікі АМАПу, якія затрымлівалі падлеткаў, сьцьвярджаюць, што ні разу іх ня ўдарылі. У завядзеньні крымінальнай справы супраць міліцыянтаў было адмоўлена.
Замест гэтага Аляксея К. абвінавацілі ў гвалтоўных дзеяньнях у дачыненьні супрацоўніка АМАПу.