Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Рыгора Барадуліна


Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін

Падзеі 24 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Выстава тэкстыльных абʼектаў з воўны

У межах праекту «Што ў жаночай галаве?» адбываецца выстава міні-тэкстылю «Сэрцайка мае». У ёй разглядаецца сэрца — як сымбаль жыцьця, пачуцьцяў, думак і мрояў.

Менск, Нацыянальны цэнтар сучасных мастацтваў (пр. Незалежнасьці, 47).
Выстава працуе ад 11 да 19-й гадзіны.

Жывая размова «Блогерства на балоце: вялікая сіла маленькага мястэчка»

Кампанія «Будзьма беларусамі» разам з Цэнтрам дасьледаваньня грамадзкага кіраваньня СІМПА запрашаюць абмеркаваць, як блогеры могуць зрабіць цікавейшым жыцьцё невялікага мястэчка. У імпрэзе возьмуць удзел блогер Андрэй Павук, актывістка Алена Луцковіч, а таксама гурт «Рэха».

Гарадзкі пасёлак Акцябрскі (Гомельская вобласьць), тайм-клюб «Прыстань» (вул. Чкалава, 4).
Пачатак у 18:30.
Уваход вольны.

Дата дня

24 лютага 1935 году на Вушаччыне нарадзіўся Рыгор Барадулін. Барадулін — апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (у 1992 годзе). У 2006 годзе Рыгор Барадулін быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры за зборнік вершаў «Ксты».

Таксама ў гэты дзень

1582 — папа Рыгор ХІІІ выдаў булу аб пераходзе зь юліянскага календара на новы, які пасьля атрымаў назву грыгарыянскага. Паводле булы новы каляндар уступіў у дзеяньне 4 кастрычніка 1582 году, пасьля чаго наступіла адразу 15 кастрычніка.

1918 — Эстонія абвясьціла сваю незалежнасьць.

1942 — Пачалося вяшчаньне радыёстанцыі «Голас Амэрыкі»

У гэты дзень нарадзіліся

1786 — Вільгельм Грым, нямецкі казачнік, малодшы брат Якаба Грыма.

1955 — Стыў Джобс, заснавальнік кампаніі «Apple».

Стыў Джобс
Стыў Джобс

У памяці

1922 — у Вільні памёр Ядвігін Ш., беларускі празаік, драматург і публіцыст. Ядвігін Ш. лічыцца адным з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы.

Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі)
Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі)

1925 — памёр Карл Яльмар Брантынг, першы прэмʼер-міністар Швэцыі.

2001 — памёр Клод Шэнан, амэрыканскі матэматык і інжынэр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG