Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканка чысьціла кватэру і выкінула кампутар Apple коштам 200 тысяч даляраў


Амэрыканскі цэнтар перапрацоўкі адходаў у Сыліконавай даліне шукае жанчыну, якая выкінула стары кампутар Apple — кампутар аказаўся рарытэтнай мадэльлю і быў ацэнены ў 200 тысяч даляраў.

Кампутар апынуўся ў сьмецьцевым кантэйнеры разам зь іншай электронікай, якую амэрыканка выкінула, наводзячы парадак у гаражы пасьля сьмерці мужа.

Жанчына не пакінула сваіх кантактных дадзеных, даслаўшы кампутар Apple I на ўтылізацыю.

Падобных прыладаў, створаных у 1976 годзе Стывам Джобсам, Стывам Возьнякам і Ронам Ўэйнам, у сьвеце засталося ўсяго каля 200 штук.

«Мы проста не маглі паверыць сваім вачам. Мы думалі, ён несапраўдны» — паведаміў супрацоўнік утылізацыйнай кампаніі журналістам. Вядома, што кампанія прадала кампутар Apple I за 200 тысяч даляраў. 50% прыбытку ад продажу кампутара накіруюць яго былой уладальніцы, калі яе адшукаюць.

XS
SM
MD
LG