Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Паўлу Шарамету споўнілася б 45 гадоў


Павал Шарамет
Павал Шарамет

БАЖ ладзіць у Менску вечар памяці Паўла Шарамета, які загінуў ад выбуху ў цэнтры Кіева 20 ліпеня гэтага году.

Ні выканаўцы, ні замоўнікаў гэтага забойства не знайшлі.

Сьледзтва даўно не паведамляе ніякіх падрабязнасьцяў расьсьледаваньня.

Паўла Шарамета пахавалі ў Менску.

Сёньня, у дзень нараджэньня журналіста, Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзіць у Менску вечарыну памяці Паўла Шарамета.

Жалобная імпрэза пройдзе ў галерэі «Ў», у ёй возьмуць удзел родныя і калегі журналіста. Гасьцям пакажуць урыўкі зь відэаінтэрвію і фільмаў, якія рабіў Шарамет, архіўныя фатаздымкі, калегі падзеляцца сваімі ўспамінамі. Выступяць беларускія музыкі.

Рэпартаж зь вечарыны чытайце на нашым сайце.

Біяграфія Паўла Шарамета (1971–2016)

Павал Шарамет. Вянок памяці

Павал Шарамет (1971 — 2016). Мэмарыяльнае відэа

Апошняе відэаінтэрвію Паўла Шарамета Свабодзе пра сытуацыю ў Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG