Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На форуме прадпрымальнікаў ушанавалі памяць Паўла Шарамета


Павал Шарамет, архіўнае фота

Павал Шарамет, архіўнае фота

Удзельнікі форуму прадпрымальнікаў у Менску заявілі пра намер пачаць страйк і арганізаваць сэрыю мітынгаў, калі ўлады будуць праводзіць масавыя праверкі індывідуальных прадпрымальнікаў з канфіскацыямі і штрафамі.

У выніковай рэзалюцыі форуму, праведзенага 3 кастрычніка рэспубліканскім грамадзкім абʼяднаньнем «Пэрспэктыва», выказаны недавер Міністэрству падаткаў і збораў.

Прадпрымальнікі заявілі, што міністэрства нясе адказнасьць за нэгатыўныя наступствы ў сфэры прадпрымальніцтва, выкліканыя прэзыдэнцкім указам № 222.

Паводле прадпрымальнікаў, дзеяньне ўказу прычыніла «эканамічную і палітычную шкоду».

Чарговы форум прадпрымальнікі вырашылі правесьці ў сьнежні 2016 году і запрасіць на яго прэмʼер-міністра і іншых чыноўнікаў ураду.

Старшыня «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка сказаў БелаПАН, што галоўная праблема ў сфэры малога бізнэсу сёньня палягае ў адсутнасьці даверу паміж уладамі і прадпрымальнікамі.

Удзельнікі форуму ўшанавалі хвілінай маўчаньня памяць індывідуальнай прадпрымальніцы Тацяны Дупанавай і вядомага журналіста Паўла Шарамета, паведаміў у фэйсбуку Анатоль Шумчанка.

XS
SM
MD
LG