Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея вярнула ў Беларусь польскія і малдаўскія яблыкі


4 студзеня на аўтадарозе М1 Масква — Менск у пункце «Чырвоная горка» спэцыялісты Рассельгаснагляду спынілі і вярнулі ў Беларусь калёну грузавікоў з польскімі і малдаўскімі яблыкамі.

«Так, больш за 90 тон польскіх і малдаўскіх яблыкаў перавозіліся з парушэньнем устаноўленых правілаў транзыту. Звыш 70 тон плодагародніннай прадукцыі суправаджаліся несапраўднымі дакумэнтамі, выдадзенымі ў Рэспубліцы Беларусь. У прыватнасьці, былі ўстаноўленыя неадпаведнасьці рээкспартных фітасанітарных сэртыфікатаў, выдадзеных у Беларусі, копіям фітасанітарных дакумэнтаў краіны-вытворцы прадукцыі. Акрамя таго, калегі па Мытным саюзе па-ранейшаму дапускаюць выпадкі нядбайнага запаўненьня суправаджальных дакумэнтаў. Яшчэ 19,5 тоны яблыкаў з Сэрбіі ішлі безь неабходных адзнак фітасанітарных інспэктараў Беларусі, якія гарантуюць бясьпеку пастаўкі», — паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG